Масленічны кірмаш у Кропцы Упрыгожванні ад дзвюх цудоўных Анастасій. Абедзьве прыехалі ў Тбілісі з Беларусі, і зараз у іх вырабах жывуць сапраўдныя кветкі , сабраныя па палях і лясах Грузіі, Беларусі ды іншых краін. Яны захоўваюць у сабе цеплыню лета і сонца і стануць вашай маленькай радасцю і цудоўным падарункам блізкім. Яшчэ больш прыгажосці можна […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Эка-таксоўка ў Кропцы 24 лютага: прыём другаснай сыравіны для перапрацоўкі
Эка-таксоўка ў Кропцы Мы ашчадна ставімся да навакольнага асяроддзя і сартуем смецце для другаснай перапрацоўкі. У пятніцу 24 лютага аб 11 раніцы ў Кропку прыедзе эка-таксоўка Вы таксама можаце прынесці ў чацвер ўвечары і ў пятніцу з 9 да 11 вашу рассартаваную і чыстую другасную сыравіну, альбо загадзя ўзгадніць іншы зручны час праз @kropkawork. Парады […]
КінаКанапа ў Тбілісі: Паказ фільма пра фантастычныя істоты 26 лютага для гледачоў 13+
КінаКанапа: Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць. 26 лютага ў нядзелю працягваем паглыбляцца ў сусвет, які быў створаны Джоан Роулінг. Гэтым разам паспрабуем даведацца, дзе ж адшукаць Фантастычных Істот. Па прыбыцці ў Нью-Ёрк абаяльны і наіўны чараўнік Ньют Скамандэр губляе некалькі магічных стварэнняў. Гэтае здарэнне дае штуршок цэлай чарадзе хаатычных падзей у неспакойным горадзе і […]
24 лютага адзначаецца год з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну
На гэты тыдзень выпадае жудасная дата 24 лютага. Год таму ў гэты дзень распачалося поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну, што здавалася немагчымым у 21 стагоддзі. Уся сума вашых ахвяраванняў, якія вы пакінеце Кропцы на працягу гэтага тыдня, будзе пералічана на гуманітарную дапамогу ўкраінкам і ўкраінцам. Абяцаем зрабіць пра гэта справаздачны допіс.
Масленічны тыдзень у Кропцы: мова, літаратура, гісторыя і кірмаш з падтрымкай Украіне
Масленічная прывітанка! Гэты тыдзень прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, то прыходзьце ў Кропку – у нас будуць цікавыя госці, і вы далучайцеся: Панядзелак 20.02 19:00«Мова нанова» ў ТбілісіТэма: «Традыцыйная беларуская лаянка» 18+Запіс праз гугл-форму Аўторак 21.02 18:30Літаратурны вечар на Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына»Запіс праз гугл-форму Cерада 22.02 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгуЗапіс праз апытанку Чацвер […]
Лекцыя ў Тбілісі: Беларусь і Украіна – гіcтарычныя сябры і герой Канстанцін Астрожскі
Беларусь і Украіна – гіcтарычныя сябры?Князь Канстанцін Астрожскі – герой украінскі ці беларускі? Шмат спрэчак вядзецца аб гэтым апошні год на розных узроўнях, таму гістарычны клуб напярэдадні гадавіны пачатку вайны ва Украіне прапануе вам разабрацца ў гісторыі беларуска-украінскіх дачыненняў. Вядоўца:Раман – выкладчык гісторыі Беларусі. Мова лекцыі – беларуская. На занятак запрашаюцца ўсе, хто цікавяцца гісторыяй. […]
Ігар Іваноў правядзе воркшоп «Рэдагуем Вікіпедыю» 19 лютага ў Тбілісі
Гарачая прывітанка ад сузаснавальніка выдавецтва «Скарына» Ігара Іванова! Ужо заўтра ён правядзе воркшоп «Рэдагуем Вікіпедыю». Далучайцеся, каб зрабіць першыя крокі па ўзбагачэнню Вікіпэдыі ўласнымі ведамі. 19 лютага 17:00-20:00Рэгістрацыя тут.
Масленічны Кірмаш беларускіх рамеснікаў у Кропцы 25 лютага з 12:00 да 18:00 у Тбілісі
Масленічны Кірмаш у Кропцы 25 лютага з 12:00 да 18:00 запрашаем завітаць на наш душэўны Кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц. Вас чакаюць: шыкоўныя бранзалеты ад НастыAroma Cosina з эка-касметыкай ручной працысмачнае варэнне ад Дашыдызайнерскія паштоўкі і налепкі ад Кацярыныкаманда Bakery 3000 з арт-прадукцыяй ад беларускіх мастакоўParohod з беларускімі кнігамі для дзетак і дарослыхFreeBelarusSimbol з беларускай […]
Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына» ў Тбілісі 21 лютага з чытаннем паэзіі і прэзентацыямі
Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына» 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы Запрашаем адсвяткаваць яго чытаннем паэзіі. Прыносьце з сабой верш на любой мове, якім бы вы хацелі падзяліцца з іншымі, а таксама прыходзьце проста паслухаць літаратурныя творы. Да ўдзелу запрашаем і дарослых, і дзяцей. Таксама ў праграме: Ігар Іваноў з выдавецтва […]
Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі: сустрэча пра традыцыйную беларускую лаянку з Уладзіславам Гарбацкім
Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі Тэма сустрэчы – традыцыйная беларуская лаянка. Госць сустрэчы – Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік з Вільні. Уладзіслаў далучыцца да сустрэчы, каб паказытаць нас сваімі знаходкамі для слоўніка нецэнзурнай лексікі. Яна і багатая, і вясёлая, бо беларусы ня столькі мацюкаліся, колькі брахаліся. Дык калі ўжо брахацца, то па-беларуску! А заадно […]