Воркшоп «Кветкі за кратамі» Арганізатарка – Іва, фем- і ВІЧ-актывістка, сузаснавальніца аб’яднання «Маладыя Людзі +». 28 лютага 2022 года яна з сяброўкамі была затрымана на антываенным мітынгу і асуджана на 15 сутак: «Так здарылася, што мінулае 8 сакавіка мы правялі ў ІЧУ. Ці лічым мы яго горшым 8 сакавіка у нашым жыцці? Не ўпэўнена». Запрашаем […]
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Лекцыя пра беларускіх жанчын: моц духу, любоў да Радзімы і гісторыі знакамітых асоб
Што мы ведаем пра беларускіх жанчын? Пяшчотныя і моцныя, мяккія і нескароныя. Але ж гэта не ўсё. Хто яны? Напярэдадні 8 сакавіка запрашаем абмеркаваць з каго бяруць прыклад беларускі і ці ўсведамляюць яны гэта. 8 асоб да 8 сакавіка. На першы погляд здаецца, што іх нічога не яднае акрамя нараджэння на гэтай зямлі. Але ёсць […]
Сусветны Дзень НДА і мерапрыемствы ў Кропцы на тыдзень з 27 лютага па 4 сакавіка
Вясновая прывітанка! На гэты тыдзень выпадае Сусветны Дзень НДА (World NGO Day), і гэта ў тым ліку і свята Кропкі, бо мы – адна з іх! Прыходзьце ў Кропку гэтым тыднем: Панядзелак 27.02 19:00World NGO Day«Шчырыя размовы» Запіс праз гугл-форму Аўторак 28.02 19:00Nastolki-band Запіс тут Cерада 01.03 18:30Кінадыскусія на сусветны Дзень барацьбы з дыскрымінацыяйПрагляд мастацкага […]
KROPKA адзначае Сусветны дзень НДА 27 лютага і запрашае на вечар “Шчырых размоў”
Сёння асаблівы дзень для каманды KROPKA.27 лютага адзначаецца Сусветны дзень НДА (World NGO Day). На цяперашні момант у Беларусі ліквідаваны (ці знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі) 1225 няўрадавых арганізацый (НДА). Мы выказваем падтрымку і салідарнасць усім, хто працягвае працаваць на карысць людзей па ўсім свеце, асабліва ў перыяд ваенных дзеянняў. І сёняшні вечар запрашаем правесці разам […]
Nastolki-band запрашае на гульнявы вечар з беларускімі перакладамі настольных гульняў 28 лютага
Вітанкі ад Nastolki-band! Прыемна падзяліцца поспехамі нашага настолачнага гуртаМы назбіралі беларускіх перакладаў ужо на цэлы альбом: Kарткі супраць чалавецтва Everdell+дадатак “Фэст” Манчкін Пагроза рогату Keep talking and nobody explode Кодавыя імёны Гэтыя і іншыя гіты з нашага рэпертуару запрашаем згуляць на Кропцы, як і вядзецца, у аўторак. Развітаемся з зімой горача ды гучна! Калі: 28 […]
Дыскусійны клуб у Тбілісі абмяркуе тэму «Порна: глядзець альбо не глядзець?» 4 сакавіка
Дыскусійны клуб Тэма дыскусіі: «Порна: глядзець альбо не глядзець?» Дыскусійны клуб – месца, дзе ёсць рэальная магчымасць абмеркаваць сацыяльна-значныя тэмы, выказаць свой пункт погляду і пачуць процілеглы. Усё для таго, каб сабрацца і нарэшце пагаварыць. Фармат: дзве каманды з процілеглай думкай збіраюцца, каб выслухаць аргументы адно аднаго і ўступіць у дыскусію. Вядоўцы пры гэтым задаюць […]
Вялікі дзякуй усім наведвальнікам і ўдзельнікам масленічнага кірмаша ў Тбілісі
Вялікі дзякуй усім наведвальні_цам масленічнага кірмаша! Дзякуй усім гаспадыням, што дапамаглі нам частаваць гасцей смачнымі блінамі Дзякуй усім, хто скарыстаўся нашай “Скрыняй рэчаў”: было прыемна бачыць новыя вобразы, якія ствараліся менавіта падчас кірмашу І асаблівая падзяка нашым удзельні_цам за іх творчы ўнёсак: Belarus_Tbilusi за вырабы ў бела-чырвоных колерах камандзе Bakery 3000 за арт-прадукцыю ад беларускіх […]
Кінапрагляд і абмеркаванне драмы «А потым танцавалі» на Дзень барацьбы з дыскрымінацыяй у Тбілісі
Кінапрагляд на сусветны Дзень барацьбы з дыскрымінацыяй 1 сакавіка беларускія актывіст_кі і ініцыятыва «Гэта Окей» запрашаюць вас на прагляд з абмеркаваннем драмы грузінскага рэжысёра Левана Акіна «А потым танцавалі / And then we danced» (фільм з беларускімі субтытрамі). На 10-ым Адэскім міжнародным кінафестывалі стужка атрымала Гран-Пры. «And then we danced» – гэта чуллівая гісторыя кахання […]
25 лютага ў прасторы Кропка ў Тбілісі пройдзе масленічны кірмаш з беларускімі рамеснікамі
Вітаем, шаноўнае спадарства! Нагадваем, што ў суботу 25 лютага з 12 па 18 у прасторы “Кропка” пройдзе масленічны кірмаш з удзелам беларускіх рамеснікаў і рамесніц. Вы можаце падтрымаць майстроў, прыдбаўшы іх вырабы, і зрабіць сабе вясновы падарунак Таксама будзе магчымасць прыкупіць кнігі на беларускай мове для дарослых і дзетак і арт-вырабы беларускіх мастакоў Прыходзьце частавацца […]
«Шчырыя размовы» у КропцыКалі 27 лютага ў Тбілісі прысвечаныя сусветнаму дню НДА
«Шчырыя размовы» у Кропцы Калі: панядзелак 27 лютага 19:00-21:00 «Шчырыя размовы» — гэта выдатная магчымасць пашырыць свой светапогляд, пачуць адказы на свае пытанні з першых вуснаў, знайсці новыя кантакты для супрацоўніцтва і даведацца, як стаць часткай цікавага вам праекта. «Шчырыя размовы» праходзяць як нефармальная гутарка ў фармаце пытанне-адказ ў невялікіх групах. Гэтым разам «Шчырыя размовы» […]