«Шчырыя размовы» у КропцыКалі: панядзелак 27 лютага 19:00-21:00«Шчырыя размовы» — гэта выдатная магч…

«Шчырыя размовы» у Кропцы

Калі: панядзелак 27 лютага 19:00-21:00

«Шчырыя размовы» — гэта выдатная магчымасць пашырыць свой светапогляд, пачуць адказы на свае пытанні з першых вуснаў, знайсці новыя кантакты для супрацоўніцтва і даведацца, як стаць часткай цікавага вам праекта.

«Шчырыя размовы» праходзяць як нефармальная гутарка ў фармаце пытанне-адказ ў невялікіх групах.

Гэтым разам «Шчырыя размовы» прысвечаны сусветнаму дню НДА, і мы хочам пазнаёміць вас з людзьмі, якія займаюцца праектамі ў розных сферах, але ўсе яны працуюць на карысць беларускага грамадства.

Чытайце пра гасцей и тэмы падрабязней на выявах

Удзел вольны. Абмежаванне па ўзросце 18+.
27 лютага 19:00-21:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Калі ласка, рэгіструйцеся на івэнт, бо месцы абмежаваны.