Беларусы ў Сакартвэлла

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Воркшоп «Рэдагуем Вікіпэдыю» у Тбілісі: практычны занятак для ўсіх ахвотных

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Воркшоп «Рэдагуем Вікіпэдыю» Запрашаем вас на практычны занятак для ахвотных далучыцца да стварэньня Вікіпэдыі. Ці ведалі вы, што Вікіпэдыю можа рэдагаваць любы чалавек? Але для гэтага ёсць свае правілы і нормы. Пра самыя асноўныя з іх мы й пагаворым на воркшопе і зробім першыя крокі для таго, каб узбагаціць Вікіпэдыю ўласнымі ведамі. Вядоўца – Ігар […]

План мерапрыемстваў у Тбілісі на люты: мова, нэтворкінг, воркшопы і масленічны кірмаш

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне, даражэнькія! Дзякуй за ўсе вашы падарункі і ідэі! Распачынаем новы год нашага існавання новымі мерапрыемствамі і не забываемся на тыя, што ўжо прыйшліся па сэрцу: Панядзелак 13.02 19:00«Мова нанова» ў ТбілісіТэма: «Каханне і сэкс»Запіс праз гугл-форму Cерада 15.02 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгуЗапіс праз апытанку Пятніца 17.02 15:00Грузінская мова: вучым разамЗапіс праз гугл-форму Субота 18.02 11:30NEWВоркшоп […]

Майстармайнд група ў Тбілісі: сустрэчы для падтрымкі і развіцця аднадумцаў з 18 лютага

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

NEWМайстармайнд група Майстармайнд – гэта адзін з самых папулярных метадаў самаразвіцця, нетворкінгу і росту ў свеце. Калі вам патрэбна група аднадумцаў, каб разам развівацца – гэта добры фармат. Майстармайнд – гэта група для тых, хто шукае падтрымкі ў руху да сваіх мэт і свежага погляду на ўласныя ідэі. Падчас групы ўдзельні_цы разам з вядоўцай паставяць […]

Воркшоп «Кропкі над Кропкай» 18 лютага для арганізатараў і аматараў мерапрыемстваў у KROPKA

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Воркшоп «Кропкі над «Кропкай» Запрашаем у суботу 18.02 на інтэрактыўны воркшоп, які правядуць сузаснавальніцы KROPKA для тых, хто ўжо праводзіць мерапрыемствы ў KROPKA, цікавіцца і жадае зладзіць сваё першае мерапрыемства, часта наведвае нашу прастору, але нават не думае пра тое, што можа нешта правесці сам ці сама. Праз гульню мы будзем абмяркоўваць, што самае галоўнае […]

Кропка адзначыла 1 год працы ў Тбілісі з канцэртам гурта Pylai і новымі планамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Учора Кропка адзначыла свой Дзень народзінаў – 1 год плённай працы ў Тбілісі! Свята прайшло ў насычаным рэжыме: падвялі вынікі і падзяліліся планамі на будучыню, а таксама запусцілі інстаграм Кропкі – падпісвайцесь! пагутарылі ў фармаце “world cafe” пра эміграцыю, будучыню Беларусі і Кропкі. Намецілі новыя планы і ідэі, якія будзем абавязкова рэалізоўваць, спадзяемся – з […]

«Мова Нанова» у Тбілісі 13 лютага: сустрэча пра каханне, сэкс і асаблівасці беларускай мовы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«Мова Нанова» у Тбілісі 13 лютага тэма сустрэчы – «Каханне і сэкс». Напярэдадні Дня усіх закаханых паразмаўляем аб асаблівасцях нашай мовы, звязаных з пачуццямі да іншых людзей. Амаль усе беларусы ведаюць, чым адрозніваецца Любоў ад Кахання. Але якія яшчэ словы ў беларускай мове тычацца гэтых паняццяў? Даведаемся разам. Таксама падыскутуем на вострыя пытанні: абмяркуем паліаморыю […]

Святкуем Galentine’s day у Тбілісі: майстар-клас па стварэнні міні-зінаў пра каштоўнасць сябе

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Святкуем Galentine’s day па-творчаму Galentine’s day — дзень напярэдадні Дня Валянціна, калі жанчыны святкуюць сваё сяброўства з іншымі жанчынамі. У гэты дзень прапануем вам зрабіць міні-зіны, разважаючы на тэму каштоўнасці сябе па-за адносінамі. Зіны — міні-часопісы, раздрукаваныя і апублікаваныя сваімі сіламі Занятак правядуць Шура (ілюстратарка) і Даратэя (ux-райтарка). Яны раскажуць, якімі бываюць зіны і пакажуць, […]

У Тбілісі пройдзе чарговы беларускамоўны нэтворкінг з дапамогай штучнага інтэлекту

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ужо заўтра ў Тбілісі — чарговы беларускамоўны нэтворкінг! Гэтым разам мы папрасілі штучны інтэлект намаляваць нам афішу і прыдумаць пытанні для нэтворкінгу! Цікава даведацца, што атрымалася? Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў.Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам […]

11 лютага Кропка ў Тбілісі адзначае год працы з World cafe, музыкай і святочным тортам

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Дзень Народзінаў Кропкі! 11 лютага мы адзначаем год паспяховай працы беларускай прасторы Кропка ў Тбілісі і запрашаем у госці ўсіх, хто хоча нас павіншаваць. Мы падрыхтавалі для вас незвычайны фармат свята: 16:00-17:30 – запрашаем у наша душэўнае “World cafe” на размовы пра Беларусь, нашу будучыню і развіццё Кропкі. Фармат «сусветнай кавярні» – гэта сумеснае абмеркаваньне […]