Вітаем, шаноўнае спадарства!Нагадваем, што ў суботу 25 лютага з 12 па 18 у прасторы “Кропка” пройдзе…

Вітаем, шаноўнае спадарства!

Нагадваем, што ў суботу 25 лютага з 12 па 18 у прасторы “Кропка” пройдзе масленічны кірмаш з удзелам беларускіх рамеснікаў і рамесніц.

Вы можаце падтрымаць майстроў, прыдбаўшы іх вырабы,  і зрабіць сабе вясновы падарунак

Таксама будзе магчымасць прыкупіць кнігі на беларускай мове для дарослых і дзетак і арт-вырабы беларускіх мастакоў

Прыходзьце частавацца блінамі і добрым настроем

Усе данаты, якія нашы наведвальнікі пакідаюць працягам гэтага тыдня нашай прасторы, мы пералічым на гуманітарную дапамогу Украіне.

25 лютага 12:00-18:00
Прастора «‎Кропка»,Тбілісі, Амаглеба 1