Масленічны кірмаш у Кропцы 25 лютага з упрыгожваннямі ад дзвюх Анастасій з Беларусі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Масленічны кірмаш у Кропцы

Упрыгожванні ад дзвюх цудоўных Анастасій. Абедзьве прыехалі ў Тбілісі з Беларусі, і зараз у іх вырабах жывуць сапраўдныя кветкі , сабраныя па палях і лясах Грузіі, Беларусі ды іншых краін.
Яны захоўваюць у сабе цеплыню лета і сонца і стануць вашай маленькай радасцю і цудоўным падарункам блізкім.

Яшчэ больш прыгажосці можна ўбачыць у інстаграмах саміх майстрыц, таму знаёмцеся – Насця і Анастасія.

Завітвайце на наш Кірмаш ўсёй сям’ёй!

25 лютага 12:00-18:00
Прастора «‎Кропка»,Тбілісі