Выпускніцы жаночага курса SheLeads, які праводзіўся ў Кропцы, пачалі рэалізоўваць свае праекты. Будзем дзяліцца тут з вамі анонсамі
Беларусы ў Сакартвэлла
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Чэрвеньскія мерапрыемствы для беларусаў у Тбілісі: шахматы, нэтворкінг, трэнінгі і квэст
Лета-лецейка-лета! Спадзяемся, у вас яшчэ няма планаў на гэты тыдзень.Бо нам ёсць, што прапанаваць! 3 чэрвеня (панядзелак), 19:00Шахматны клубРэгістрацыя праз @dzianisou. 5 чэрвеня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгуРэгістрацыя праз апытанку8 чэрвеня (субота), 11:00-15:00«УКрапванне»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў Кропцы.Рэгістрацыя праз форму. 8 чэрвеня (субота), 15:30Другі квэст «Беларускі след» па Тбілісі.Рэгістрацыя тут. 9 чэрвеня […]
Квэст «Беларускі след» у Тбілісі 8 чэрвеня запрашае пазнаёміцца з беларускай культурай
Квэст “Беларускі след” у Тбілісі запрашае! узбагаціць веды аб лёсах нашых славутых дзеячоў у Сакартвэлажвава і рухава пазнаёміцца з беларускімі лакацыямі вакол нас паламаць галаву над цікавымі заданнямі і захапляльна збавіць час з квэстамі “Беларускі след” – першай і адзінай серыяй гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі! Калі: 8 чэрвеня (субота)Час: а 15:30Дзе: збор у раёне […]
Беларускі дзень 1 чэрвеня ў кавярні but first cacao ў Тбілісі
Гамрджоба, даражэнькія! Гэты тыдзень у Кропцы разгрузачны, але мы разам з клубам беларускамоўнага нэтворкінгу рыхтуемся да Беларускага дня ў суботу , які адбудзецца ў кавярні “but first cacao”. Запрашаем вас 1 чэрвеня далучацца да імпрэзы ў любы час з 12:00 да 22:00. Праграма цікавая і насычаная. Таксама нагадваем пра магчымасць працы ў каворкінгу Кропцы. Запісацца […]
Беларусы ў Тбілісі запрашаюцца на дзень беларускамоўных мерапрыемстваў 1 чэрвеня
Запрашаем беларусаў Тбілісі файна пабавіць час разам 12:00 – 13:30 – Беларускамоўны нэтворкінг гэта добрая магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць цікавыя пытанні, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі 14:00 – 15:30 – НастолкіБудзем гуляць у перакладзеныя на беларускую гульні 16:00 – 17:30 – Квіз “ПраБелка”Цікавыя пытанні пра Беларусь і беларусаў. Рэгіструйцеся да ўдзелу праз формы: для […]
Двухфактарная аўтэнтыфікацыя: як абараніць вашы дадзеныя ў інтэрнэце
Двухфактарная аўтэнтыфікацыя: абарона вашых дадзеных.Даражэнькія, бяспека вашых дадзеных у інтэрнэце – гэта прыярытэт! Адзін з самых эфектыўных спосабаў абараніць свае акаўнты – выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю (2FA). Як гэта працуе? Што такое двухфактарная аўтэнтыфікацыя? Гэта дадатковы ўзровень бяспекі, які патрабуе два этапы пацверджання вашай асобы: пароль ці смс-код і ўнікальны код, які генеруецца на вашым тэлефоне, […]
Сустрэча клуба беларускай літаратуры адбудзецца 25 траўня ў 14:00
Даражэнькія, увагаЗмены ў часе мерапрыемства. Сустрэча клуба беларускай літаратуры адбудзецца 25 траўня ў 14:00.
21 траўня — дзень салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі
21 траўня — дзень салідарнасці з палітзняволенымі у Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 2021 г. у шклоўскай калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак. Нажаль, гэта не адзіная смерць у турэмных сценах. Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі толькі пагаршаецца. Людзей абмяжоўваюць у праве на перапіску, ім не аказваюць патрэбную медыцынскую дапамогу, не дазваляюць атрымліваць перадачы і […]
Карысныя мерапрыемствы на тыдзень у «Кропцы» для беларусаў у Тбілісі
Як вашы справы, даражэнькія? Падрыхтавалі для вас карысныя мерапрыемствы на гэтым тыдні. Да сустрэчы ў «Кропцы». 20 траўня (панядзелак), 19:00Чарговая сустрэча моўных курсаў «Мова Нанова» Рэгістрацыя праз анкету. 22 траўня (серада), 10:00Жаночы сняданак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашіа і Тамунай Гурчыяні ў межах курса «SheLeads» Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя. 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгуРэгістрацыя тут. 23 траўня […]
Ментарская сустрэча для беларусак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашыя і Тамунай Гурчыяні ў Тбілісі
Ментарская сустрэча для беларусак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашыя і Тамунай Гурчыяні. На сустрэчы Тамар і Тамуна распавядуць пра культурную сцэну ў Грузіі і пра тое, ці могуць беларус_кі як-небудзь удзельнічаць у ёй. Прыходзьце з канкрэтнымі пытаннямі, таму што сняданак будзе будавацца на абмеркаванні вашых інтарэсаў і кейсаў. Тамар Джанашыя — заснавальніца і дырэктарка некамерцыйнай арганізацыі […]