Прагляд і абмеркаванне фільма «Джэйн Осцін» (Becoming Jane, 2007) з Энн Хэтэўэй у галоўнай ролі.
Запрашаю ўсіх ахвотных паглядзець кіно пра жыццё вядомай ангельскай пісьменніцы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзя. Мы даведаемся, як жанчына таго часу магла знайсці свой лёс, праявіць індывідуальнасць і чаго гэта магло каштаваць. Абмяркуем пытанні творчасці, кахання, жаночай самаідэнтыфікацыі і пошуку свайго шляху.
Далучайцеся, каб атрымаць асалоду ад прыгожага фільма і падзяліцца сваімі думкамі!
Мова прагляду: беларуская. Мова абмеркавання: беларуская і руская. 6 чэрвеня (чацвер), 18.30–22.00. Бістро Enthusiasts (10 хв. ад метро «Марджанішвілі»). Кошт удзелу: бескаштоўна (але пажадана замовіць нешта ў кавярні, якая нас прымае).
Колькасць месцаў абмежаваная! Неабходна рэгістрацыя па спасылцы. *** (імпрэза выпускніцы курса SheLeads)