«Мой партрэт у эміграцыі» — Фотадзень у «Кропцы»!
Сутыкаючыся з эміграцыяй, мы змяняемся, пераадольваем сябе і знаходзім новыя сэнсы. Каб зафіксаваць уласны воблік падчас гэтых зменаў, запрашаем беларусак і беларусаў Тбілісі на фотадзень
Фатографка Воля створыць для кожнай і кожнага далікатныя партрэты, якія адлюструюць ваш унутраны стан і захаваюць успаміны пра бягучы перыяд. Вы можаце зрабіць сумесны кадр з блізкімі, прынесці нейкія рэчы, якія павязаны для вас з эміграцыяй, або – скарыстацца рэквізітам, які мы для вас падрыхтуем.
Падчас мерапрыемства вы зможаце знайсці аднадумцаў і абмяняцца з імі досведам эміграцыі — у камфортнай прасторы і за смачным пачастункам!
Мы прытрымліваемся лічбавай бяспекі: вашыя фатаграфіі не патрапяць да трэціх асобаў. Партрэты мы дашлём кожн_ай асобна па зручнаму каналу сувязі.
Уваход вольны. Калі вы плануеце наведаць мерапрыемства, калі ласка, запоўніце форму.
13 чэрвеня, 18:00
прастора “Кропка”
Да сустрэчы!