Пост падзякі кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае нас
У мінулым месяцы мы сабралі 209 лары ў наш данэйш бокс.
Аднак расходаў, нажаль, у траўні было больш. Мы патрацілі 387,03 лары на: рамонт уваходных дзвярэй і замка ў іх (заўважылі, як лёгка зараз адчыняюцца дзверы?) расходы, звязаныя з арганізацыяй рамеснага кірмаша (прадукты для ліманадаў, раздрукоўка афіш, пачастункі для валанцёра_к) новую настольную гульню пра кліматычныя змены каляровы друк лагістычныя расходы (адвезці рэчы са скрыні рэчаў у дабрачынную арганізацыю)
Будзем удзячныя за любы ўнёсак. Маленькая дапамога — таксама дапамога! Дзякуй, што вы з намі