«УКРАПВАННЕ»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствыУпершыню ў Кропцы новы фар…

«УКРАПВАННЕ»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы

Упершыню ў Кропцы новы фармат – “СМАЖАНКА

Разам прасмажым ваша мерапрыемства: вы прэзентуеце сваю падзею і атрымліваеце ад іншых — вашай патэнцыяльнай мэтавай аўдыторыі — канструктыўную крытыку і рэкамендацыі, як яе можна палепшыць.

Паразмаўляем аб тым, чаму людзі могуць быць незацікаўленыя ў мерапрыемствах, што іх спыняе ад удзелу і як гэта змяніць.

Таксама вы атрымаеце падтрымку ад іншых удзельні_ц і знойдзеце новыя кантакты для супрацы.

Кропка запрашае на трэнінг беларус_ак, якія:
хочуць паспрабаваць правесці мерапрыемства, але сумняваюцца
ўжо маюць арганізатарскі досвед, але хочуць паспрабаваць нейкі новы фармат
яшчэ не маюць ідэі, але хочуць рабіць нешта карыснае для беларускай грамадзянскай супольнасці

Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 7 чэрвеня.

8 чэрвеня 11.00 – 15.00 (уключае вегетарыянскі перакус ад Кропкі)
Трэнінг пройдзе на беларускай мове.

***
Калі ласка, дашліце гэты анонс тым, каму ён можа быць карысны.