Запрашаем усіх на наш першы гаражны распродаж! Гэта выдатная магчымасць набыць цікавыя і карысныя рэчы, якія нашы ўдзельні_цы прынясуць спецыяльна для вас.
Што вас чакае? Унікальныя прадметы. Шанец набыць нешта незвычайнае і рэдкае. Дэмакратычныя кошты. Выдатныя прапановы на якасныя рэчы. Прыемная атмасфера. Утульная і сяброўская абстаноўка для ўсіх гасцей. Смачная кава. Наш сябар @gnupg зноў будзе заварываць для вас каву альтэрнатыўным метадам. Скрыня рэчаў. Наша скрыня рэчаў будзе працаваць па стандартных правілах: кожн_ая можа прынесці і пакінуць свае рэчы (у добрым стане!) ці ўзяць бясплатна тое, што неабходна.
Далучайцеся да нас і падтрымлівайце другаснае спажыванне рэчаў!
Калі:16 чэрвеня (нядзеля), з 11:00 да 16:00 Дзе: прастора «Кропка», вул. Амаглеба, 1 Уваход вольны!