Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

18 красавіка 1518 года адбылася каранацыя ўплывовай жанчыны Боны Сфорца

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Бона Сфорца: уплывовая жанчына, якой не было роўных18 красавіка 1518 года адбылася каранацыя Боны Сфорца. Амбіцыйная інтрыганка, якая ўмешваецца ва ўсё — пра яе гаварылі рознае, хоць звычайна і не вельмі прыязнае. Сёння гэтая постаць амаль легенда, якой захапляюцца, якую крытыкуюць, але, безумоўна, гэтай жанчыне нельга адмовіць у спрытнасці, інтэлекце і незвычайнай сіле характару. Чытаць […]

Былы палітвязень Руслан Парфёнаў расказаў пра пяцігадовае зняволенне і вызваленне

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Бабарыку і не трэба было падтрымліваць, ён трымаўся добра». Былы палітвязень расказаў, як адбываў пяцігадовы прысуд Пасля пяці гадоў зняволення вызваліўся з калоніі і эвакуяваўся з Беларусі мазырскі актывіст каманды Святланы Ціханоўскай падчас выбараў 2020 года Руслан Парфёнаў. Ён стаў адным з першых зняволеных з каманды Ціханоўскай. @viasnaHomel паразмаўляла з Русланам пра тое, як яго зняволілі, […]

Меляшкевіч расказаў пра размовы з Пачобутам у гродзенскай турме

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Меляшкевіч: Мы стаялі побач з Пачобутам, і ён гаварыў, што будзе з намі, калі будуць прабіваць Сувальскі калідор Палітзняволены гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут сустракае за кратамі пяты дзень народзінаў. Сёння яму споўнілася 52 гады. Юрась Меляшкевіч, які перасякаўся з ім у турме Гродна, расказаў пра размовы з ім.  https://nashaniva.com/365974 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365974

Дзень памяці айца Аляксандра Надсана, які адкрыў Беларусь сьвету

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Айцец Аляксандр Надсан. Чалавек, які ўсё жыцьцё адкрываў Беларусь сьветуСёння дзень памяці айца Аляксандра Надсана. 15 красавіка 2015-га ня стала чалавека, які зацікавіў Захад беларускімі дасьледаваньнямі і адкрыў многім брытанцам, а яшчэ як ні дзіўна, і шматлікім зрусіфікаваным беларусам Беларусь. Чытаць далей Спасылка без VPN

Ашмянская разня 1831 года: трагічны эпізод паўстання, які ігнаруе сучасная ўлада

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ашмянская разня: трагічны эпізод паўстання 1830-1831 гадоў, пра які не згадвае сучасная ўлада 15 красавіка 1831 года ў горадзе Ашмяны адбылася адна з найтрагічнейшых падзеяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас паўстання 1830-1831 гадоў. Паўстанне, арганізаванае беларускімі, польскімі і літоўскімі шляхецкімі коламі, мела на мэце аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, страчанай у выніку яе падзелаў паміж расійскай […]

Супраць палітзняволенай Аляксандры Каско распачалі новую крымінальную справу і перавялі ў СІЗА Баранавічаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Супраць палітзняволенай Аляксандры Каско распачалі яшчэ адну крымінальную справу @MAYDAYMog стала вядома, што дзяўчыну перавялі ў Следчы ізалятар у Баранавічах. Нагадаем, жыхарка Ваўкавыска Аляксандра Каско была затрымана 9 лютага 2023 года пасля прыезду ў Беларусь. Яе абвінавацілі па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», і […]

Вербная нядзеля: Ксёндз Генрых Акалатовіч за кратамі абвінавачваецца ў здрадзе і шпіянажы

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Сёння ва ўсіх хрысціянскіх канфесій вялікае свята, Вербная нядзеля. А давайце ўзгадаем шчырага верніка, які адзначае гэты дзень за кратамі. Ксёндз Генрых Акалатовіч быў асуджаны закрытым “судом” да 11 гадоў за “здраду дзяржаве”. Спадар Генрых – немалады (8 красавіка яму споўнілася 65 гадоў) і моцна хворы чалавек. Гэта не перашкодзіла пацукам пратрымаць яго за кратамі […]

Зварот Святланы Ціханоўскай да гадавіны тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Зварот Святланы Ціханоўскай да гадавіны тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая» «11 красавіка 2011 года. Дзень, які адзываецца трывогай і болем у сэрцах кожнага беларуса. 14 гадоў таму ў мінскім метро на адной з найбольш людных станцыяў падчас «гадзіны пік» прагрымеў выбух. Загінулі 15 чалавек, сотні атрымалі раненні, многія – цяжкія. Мы так і не даведаліся, […]

У дзень памяці Ларысы Геніюш узгадваем яе верш пра Беларусь і Пагоню

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У дзень памяці Ларысы Геніюш узгадаем вось такі яе верш. Йду сьлядамі дзядоў,ў сіні Край закаханая,сьніцца веліч Пагоні,гатовай на бой,і здрадлівыя петлі,лавушкі, капканы,як на дзікага зьвера,кругом прада мной. Абмінаю вірыі дарог небясьпеку,ўсе задумы варожыя,попел і дым.Адчуваю ў бяздольлісьвятую апеку,а мо’ гэта апеканад Краем маім? На зьдзічэлы дзірванз сэрца падаюць словы:быць нам трэба сабою,людзьмі, землякі.Шмат хто […]

Ларыса Геніюш: змаганне пры жыцці і пасля яго і спрэчкі вакол яе помніка ў Зэльве

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ларыса Геніюш: змаганне пры жыцці і пасля яго Яўгенія Бурштын Усё яе жыццё было прыкладам служэння Айчыне і змагання, у якім яе так і не змаглі перамагчы. Нават праз 40 гадоў пасля спачыну паэткі некаторым адэптам руска-савецкага імперыялізму не дае спакою яе імя. Настолькі, што яны запатрабавалі знішчыць помнік Ларысе Геніюш, усталяваны на падворку праваслаўнай […]