У дзень памяці Ларысы Геніюш узгадаем вось такі яе верш.Йду сьлядамі дзядоў,ў сіні Край закаханая,сь…

У дзень памяці Ларысы Геніюш узгадаем вось такі яе верш.

Йду сьлядамі дзядоў,
ў сіні Край закаханая,
сьніцца веліч Пагоні,
гатовай на бой,
і здрадлівыя петлі,
лавушкі, капканы,
як на дзікага зьвера,
кругом прада мной.

Абмінаю віры
і дарог небясьпеку,
ўсе задумы варожыя,
попел і дым.
Адчуваю ў бяздольлі
сьвятую апеку,
а мо’ гэта апека
над Краем маім?

На зьдзічэлы дзірван
з сэрца падаюць словы:
быць нам трэба сабою,
людзьмі, землякі.
Шмат хто звучаны –
каменем кінуць гатовы,
але камень чамусьці
выпадае з рукі.


Жыве Беларусь!