Сёння – дзень памяці Ларысы Геніюш. ᅠ7 красавіка 1983 года спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. Куды б ні закідваў лёс паэтку – ці ў далёкую Прагу ўслед за мужам-медыкам, ці ў Комі і Мардву – па цяжкіх лагерных этапах, Ларыса Геніюш […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
7 красавіка 1983 года памерла Ларыса Геніюш — сімвал супраціву і самаахвярнасці
Сёння 42 гады з дня смерці Ларысы Геніюш 7 красавіка 1983-га спынілася сэрца нескаронай актывісткі і паэткі, што стала сімвалам супраціву і самаахвярнасці. Што варта пачытаць/паслухаць у дзень памяці паэткі: 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы Як Адам Мальдзіс выратаваў архіў Ларысы Геніюш 5 нагодаў наведаць Зэльву Верш «Сэрца, […]
Да 115-годдзя Барыса Кіта — беларуса, удзельніка праекта палёту на Месяц
Беларус касмічнага маштабу. Да 115-годдзя з дня нараджэння Барыса КітаЁн быў знаёмы з Драздовічам, Тарашкевічам, Станкевічам і Быкавым, а яго ўласнае імя адзначанае ў амерыканскім Капітоліі. Ён быў сведкам Лютаўскай рэвалюцыі і ўдзельнікам праекта палёту чалавека на Месяц. Дзяцінства і юнацтва правёў на Наваградчыне. Скончыў народную школу ў Карэлічах, Навагрудскую беларускую гімназію, фізіка-матэматычны факультэт Віленскага […]
Мікола Дзядок і Вікторыя Кульша не выйдуць на волю ў красавіку праз новыя справы па артыкуле 411
Мікола Дзядок і Вікторыя Кульша мусілі выйсці на волю ў красавіку, але не выйдуць: супраць абодвух распачатыя справы па артыкулу 411 – непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Менавіта гэтым артыкулам пацукі карыстаюцца, каб арганізаваць “каруселі” з крымінальных спраў. Мікола – актывіст анархісцкага руху, двойчы палітзняволены. Яго ўжо арыштоўвалі ў 2010 г, і, дарэчы, пазней дадалі яшчэ год. […]
Цікавыя факты пра Льва Сапегу, аднаго з галоўных людзей у гісторыі Беларусі
Цікавыя факты пра Льва Сапегу Павел Хадзінскі Адзін з галоўных людзей у гісторыі Беларусі нарадзіўся 4 красавіка 1557 года. Прыгадаем некаторыя цікавосткі з яго біяграфіі. Там не толькі Статут 1588 года, які мы паспелі вывучыць у школе. Чытаць далей Чытаць без VPN
Святлана Ціханоўская: Ніводны саюз не варты страты беларускай незалежнасці і культуры
Святлана Ціханоўская: «Ніводны саюз не варты таго, каб страціць сябе» «За гады існавання дамовы аб Саюзнай дзяржаве мы зноў і зноў чуем пра новыя пагадненні паміж Расіяй і Беларуссю. Толькі за апошнія паўгода мы сутыкнуліся з размеркаваннем беларускіх выпускнікоў у Расію, дамовай аб гарантыях бяспекі і сумеснымі вайсковымі вучэннямі «брацкіх народаў». Адзін дыктатарскі рэжым трымаецца […]
Палітзняволенага журналіста Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах па новай справе
Палітзняволенага журналіста «Новага часу» Міколу Дзядка перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах па новай крымінальнай справе На жаль, іншых падрабязнасцей няма. Няма таксама навінаў наконт ужо адкрытай на яго справы па 411 артыкуле. Мікола мусіў выйсці на волю 4 красавіка 2025 года.
Алесь Звонак пра канец сакавіка і вясновую надзею ў вершы
А вось вам добры верш пра канец сакавіка і вясновую надзею. Алесь Звонак – Сакавік Сакавік на зыходзе.Пазвоньваюць кроплі вясны.І, падталыя, з дахаў жалезных ляцяць ледышы.Разбіваюцца ў шкельцыпразрыстых драбочкаў яны,—Воку бліскаўкі сонцаў крышталіку кожным відны…Гэта голас вясны —неспакой і трывога ў душы,Гэта песня вясны —крыгаходы Дняпра і Дзвіны…Сакавік на зыходзе.Пагульваюць жвава вятры,Маладыя вятрымаладой і нясмелай […]
Фалькларыстка Алена Ляшкевіч расказвае пра асаблівасці абраду «Гуканне вясны» ў Беларусі
Дзе гукаць вясну, каб яна пачула Акрамя песень, гуканне вясны мае іншыя істотныя аспекты. Напрыклад, месца правядзення абраду і пэўныя абрадавыя дзеянні. Фалькларыстка Алена Ляшкевіч распавядае пра асаблівасці правядзення абраду «Гуканне вясны» ў розных рэгіёнах Беларусі і дзеліцца парадамі пра тое, як гукаць вясну ў сучасных умовах. Працяг па спасылцы. Без VPN чытаць можна тут.
28 сакавіка — дзень памяці беларускага генія Марка Шагала
Марк Шагал: беларускі геній Ігнат Кустаў 7 ліпеня 1887 года, калі Мошке (так звалі Марка Шагала ў сям’і) з’явіўся на свет, у Віцебску лютаваў вялікі пажар. Ложак, на якім ляжала Фейга з нованароджаным сынам, перацягвалі з месца на месца, каб выратаваць маці і немаўля. У будучыні на сваіх палотнах Шагал адлюстроўваў агонь, што пашкадаваў яго, […]