Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Суседзі, невялічкая аб’ява. Мы прыпыняем свой удзел у Кааліцыі Пратэсных Двароў. Нажаль, чалавек, шт…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Суседзі, невялічкая аб’ява. Мы прыпыняем свой удзел у Кааліцыі Пратэсных Двароў. Нажаль, чалавек, што быў нашым прадстаўніком, больш не мае магчымасці працягваць. Мы дзякуем удзельнікам КПД за сумесную работу, і па-ранейшаму падтрымліваем іх інфармацыйна. Бо мы маем агульную мэту і будзем працаваць дзеля яе. Беларусь будзе вольнай!

Сёння – дзень медработніка.Эпідэмія амаль што скончылася, але нашы медыкі па-ранейшаму як салдаты на…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння – дзень медработніка. Эпідэмія амаль што скончылася, але нашы медыкі па-ранейшаму як салдаты на фронце, толькі ва ўмовах недахопу боепрыпасаў і пад пагрозай здрады камандавання. Прыватную медыцыну абрабавалі, дзяржаўная разбураецца. Не хапае лекаў ва усіх сферах (аспірын яшчэ ёсць, але ж знікаюць, напрыклад, рэчывы для хіміятэрапіі), не хапае дактароў, бо хто сядзіць, а хто […]

68-гадовы Мікалай Віцікаў атрымаў 8 месяцаў зняволення за ліст у раённую газету на тэму зменаў у кан…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

68-гадовы Мікалай Віцікаў атрымаў 8 месяцаў зняволення за ліст у раённую газету на тэму зменаў у канстытуцыю. Турэмны тэрмін за пазіцыю ў Беларусі не здзіўляе, і гэтая навіна магла б патануць сярод іншых сумных навінаў. Але ж які чалавек Мікалай Герасімавіч! Ужо калі было зразумела, што термін можна атрымаць нават за стыкер у тэлеграме, чалавек […]

Два гады хіміі прысудзілі сёння адвакату Андрэю Мачалаву. Мабыць, адвакатам зараз цяжэй за іншых: ув…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Два гады хіміі прысудзілі сёння адвакату Андрэю Мачалаву. Мабыць, адвакатам зараз цяжэй за іншых: увесь іх вопыт, усе веды, здаецца, нічога не каштуюць супраць дзяржаўнага “не да законаў”. Але, негледзячы на рэпрэсіі, адвакаты працягваюць працу. Чаму? Бо правасуддзе – гэта тое, што існуе па-за межамі дзяржавы. Правасуддзе – гэта больш, чым вынік “суда”. Правасуддзе аднойчы […]

Працягваецца і ўзмацняецца пераслед журналістаў. За кратамі застаюцца журналісты Белсат, ТутБай, Наш…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Працягваецца і ўзмацняецца пераслед журналістаў. За кратамі застаюцца журналісты Белсат, ТутБай, Нашай Нівы і іншых выданняў. За апошні месяц фрылансера “Радыё Свабода” Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, затрымалі журналістаў Алеся Любечнука і Канстанціна Залатых, “ТУТ БАЙ Медыя” прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй, а акурат сёння рэдактарка “Новага Часу” Аксана Колб атрымала 2.5 гады […]

Працягваецца працэс па справе “Буслы ляцяць”.Пачвары планавалі паказальны суд, але нават паказальнас…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Працягваецца працэс па справе “Буслы ляцяць”. Пачвары планавалі паказальны суд, але нават паказальнасць ім даецца не вельмі. Атрымалася арганізаваць толькі ябацек-правакатараў і пратакол на 76-гадовую Наталлю Іванісаву. І чым яны хацелі напужаць нас? Ужо былі і 22 гады за непадарваную сметніцу, і 18 год за ўдзел у выбарах. Каналы з мемамі прызнавалі экстрэмісцкімі, абраную прэзідэнтку […]

Чыжоўка супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве! Усім добрага настрою ад нашага чытача.Яшчэ раз дзякуем бе…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве! Усім добрага настрою ад нашага чытача. Яшчэ раз дзякуем беларусам, што працягваюць барацьбу, апынуўшыся за мяжой. Жыве Беларусь!

У 669 дзень беларусы з Санкт-Пецярбурга віншуюць з Днём нараджэння Льва Сяргеевіча Цяліпку.Жадаем ям…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У 669 дзень беларусы з Санкт-Пецярбурга віншуюць з Днём нараджэння Льва Сяргеевіча Цяліпку. Жадаем яму моцнага здароўя, не губляць веру ў свою праўду і моц! А галоўнае, жадаем яму хутчэйшага вызвалення з-за крат! Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай! P.s. Шчыра вітаем усіх вольных беларусаў якія не губляюць надзею ў светлую будучыню і змагаюцца за […]

Мы перадаем прывітанне беларусам Санкт-Пецярбурга. Дзякуй за тое, што падтрымліваеце палітзняволеных…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Мы перадаем прывітанне беларусам Санкт-Пецярбурга. Дзякуй за тое, што падтрымліваеце палітзняволеных .Дзякуй, што кожны дзень робіце нешта для перамогі.Дзякуй, што не спыняецеся. Мы ведаем, як цяжка весць барацьбу ў таталітарнай краіне, і таму кожны ваш пост натхняе яшчэ больш! Разам пераможам!Жыве Беларусь!

Пачаўся “суд” над Уладзімірам Мацкевічам. Вядома, у закрытым рэжыме, бо пачвары, што абвінавачваюць …

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пачаўся “суд” над Уладзімірам Мацкевічам. Вядома, у закрытым рэжыме, бо пачвары, што абвінавачваюць філосафа, выглядаюць хутчэй абсурдна і смешна, чым страшна. Наогул, усе гэтыя хлуслівыя, вартыя жалю “суддзі” і “пракуроры”, – што яны могуць супраць чалавека, чыя галоўная зброя – думка? Пацукі прызвычаіліся прыніжаць – але што ім рабіць з чалавекам, якога немагчыма прынізіць? Які […]