Навіны_суполак

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Шаноўнае спадарства, мы вырашылі сёння адпачыць ад сур’ёзных тэкстаў. Давайце проста атрымаем асалод…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Шаноўнае спадарства, мы вырашылі сёння адпачыць ад сур’ёзных тэкстаў. Давайце проста атрымаем асалоду ад вечаровай прахалоды і ўзгадаем цудоўную песню Харкаўскіх футбольных фанатаў Ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла!

А што за свята, чаму салюты? Здаецца, няма чаго святкаваць (нават перамогу над маскавітамі ад 3 ліпе…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

А што за свята, чаму салюты? Здаецца, няма чаго святкаваць (нават перамогу над маскавітамі ад 3 ліпеня 1660 г не адсвяткуеш, бо нашчадкі тых маскавітаў ходзяць па Мінску, як гаспадары). І людзі, дарэчы, праігнаравалі гэты агра-трэш. Здаецца, пацукі як могуць імкнуцца стварыць “ашчушчэніе празніка”, але нешта не атрымліваецца. Але не сумуем! Уявіце лепш, як будзем […]

Нашыя чыжыкі завіталі на гарачы канцэрт J:Mors у Варшаве! Дзякуй чытачу! Нас вельмі натхняе такая па…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Нашыя чыжыкі завіталі на гарачы канцэрт J:Mors у Варшаве! Дзякуй чытачу! Нас вельмі натхняе такая падтрымка Дарэчы, цікава: а як далёка яны ўвогуле могуць даляцець? У якія гарады ці краіны? Дасылайце вашыя фота ў бот @SemChizei_bot! Выявы чыжыкаў – тут.

Цікавая тэндэнцыя. Раней у спіс тэрарыстаў траплялі людзі вядомыя. Ну, Святлана Георгіеўна – з ёй ус…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Цікавая тэндэнцыя. Раней у спіс тэрарыстаў траплялі людзі вядомыя. Ну, Святлана Георгіеўна – з ёй усё зразумела, звяржэнне ўлады шляхам выбараў, вось гэта вось усё. Жах! Са Сцяпанам Пуціла таксама відавочна, на маршы народ заклікаў. Жах, які ж жах! Але зараз у тэрарысты запісваюць людзей за каментары ў інтэрнэце. Гэта што ж атрымліваецца, каментары палохаюць […]

І ўкраінцы, і беларусы маюць пытанне – тэст на сяброўства. На ўкраінскае пытанне адказалі бадай што…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

І ўкраінцы, і беларусы маюць пытанне – тэст на сяброўства. На ўкраінскае пытанне адказалі бадай што ўсе: простыя людзі самі для сябе, а лідары дзяржаў – публічна. З беларускім пытаннем, як заўжды, некаторыя марудзяць. Мы жадаем палітыкам, якія яшчэ не зрабілі выбар, хутчэй вызначыцца, каго яны падтрымліваюць: пуціна, што прызнаў лукашэнку, ці народ Беларусі, што […]

Два гады у зняволенні нязломны Ігар Лосік. Два гады за яго змагаецца жонка Дар’я – сама яна на волі,…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Два гады у зняволенні нязломны Ігар Лосік. Два гады за яго змагаецца жонка Дар’я – сама яна на волі, а сэрца разам з Ігарам, за кратамі. Без бацькі расце маленькая Паўлінка. Ведаеце, часам кажуць пра нашых герояў: ён ці яна выходзяць, рызыкуюць, ахвяруюць сабою дзеля будучыні краіны. І будучыня для Ігара і Дар’і – гэта […]

Дваццацігадовую Дануту Пярэдня ўнеслі ў спіс “тэрарыстаў”. Пачынаеш думаць, да якога абсурду дайшлі …

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Дваццацігадовую Дануту Пярэдня ўнеслі ў спіс “тэрарыстаў”. Пачынаеш думаць, да якога абсурду дайшлі рэпрэсіі, што статус “экстрэміста” і “тэрарыста” перастаў запалохваць народ, а зрабіўся нечым звычайным. Але ж хочацца сказаць пра іншае. Нашу моладзь катавалі на Акрэсціна, выключалі з універсітэтаў, запалохвалі, давалі тэрміны, вымушалі слухаць выступы качанавай і іншых, хто вішчыць, што вайна – гэта […]

Вось, дарэчы, учора мы пісалі пра Алену Гнаўк. Яна на адным са сваіх шматлікіх “судоў” заўважыла, шт…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вось, дарэчы, учора мы пісалі пра Алену Гнаўк. Яна на адным са сваіх шматлікіх “судоў” заўважыла, што “9 жніўня ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек”. Мяркуем, шмат хто ўзгадаў гэтыя словы у дзень вынясення прысуду Марыі Успенскай. Што тут можна сказаць? Няхай гэты “не зусім здаровы чалавек” ведае: хутка мы яго вылечым. А потым […]

Хто хадзіў на маршы – той, мабыць, памятае адзін асаблівы тып людзей, звычайна гэта сталыя жанчыны. …

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Хто хадзіў на маршы – той, мабыць, памятае адзін асаблівы тып людзей, звычайна гэта сталыя жанчыны. Яны не спяшаюцца і ніколі не бягуць, і не таму, што ўзрост ці абутак на абцасах. Ну не пасуе ім бегаць, прыйшлі – значыцца, трэба спакойна ісці наперад. Алена Гнаўк атрымала тры з паловай гады калоніі. Цяжка падлічыць, колькі […]

Добры вечар усім, акрамя таварыша маёра.Чыжоўка перадае прывітанне Бараўлянам! Няхай вашыя акцыі і в…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Добры вечар усім, акрамя таварыша маёра. Чыжоўка перадае прывітанне Бараўлянам! Няхай вашыя акцыі і вашыя сцягі і стужачкі на дрэвах будуць заўсёды такімі ж яркімі, як і зараз. Разам пераможам!Жыве Беларусь!