Працягваецца працэс па справе “Буслы ляцяць”.Пачвары планавалі паказальны суд, але нават паказальнас…

Працягваецца працэс па справе “Буслы ляцяць”.

Пачвары планавалі паказальны суд, але нават паказальнасць ім даецца не вельмі. Атрымалася арганізаваць толькі ябацек-правакатараў і пратакол на 76-гадовую Наталлю Іванісаву.

І чым яны хацелі напужаць нас? Ужо былі і 22 гады за непадарваную сметніцу, і 18 год за ўдзел у выбарах. Каналы з мемамі прызнавалі экстрэмісцкімі, абраную прэзідэнтку ўнеслі ў спіс тэрарыстаў.

А людзі ўсё працягваюць барацьбу. Хто піша на асфальце “3%”, хто ладзіць дыверсіі на чыгунцы, а хто са зброяй б’е фашыстаў (пакуль што расейскіх, і на тэрыторыі Украіны, але ж хто ведае, як там будзе далей).

Так што ўсё дарма, непаважаныя “суддзі” і “сілавікі”. Беларусь – краіна тэрарыстаў, экстрэмістаў, партызан і проста людзей, якія стаміліся ад вас. Ніякія рэпрэсіі не прымусяць нас перагарнуць старонку. А “суды” толькі дадаюць новыя імёны ў спіс герояў Беларусі.

Свабоду Аляксею Іванісаву, Аляксею Гамезу, Мікалаю Біблісу, Андрэю Будаю, Аляксандру Мураўёву, Аляксандру Сідарэнку!
Жыве Беларусь!