Пачаўся “суд” над Уладзімірам Мацкевічам. Вядома, у закрытым рэжыме, бо пачвары, што абвінавачваюць …

Пачаўся “суд” над Уладзімірам Мацкевічам. Вядома, у закрытым рэжыме, бо пачвары, што абвінавачваюць філосафа, выглядаюць хутчэй абсурдна і смешна, чым страшна.

Наогул, усе гэтыя хлуслівыя, вартыя жалю “суддзі” і “пракуроры”, – што яны могуць супраць чалавека, чыя галоўная зброя – думка? Пацукі прызвычаіліся прыніжаць – але што ім рабіць з чалавекам, якога немагчыма прынізіць? Які рызыкаваў жыццём, каб адстаяць сваю годнасць?!

Некаторых людзей не перамагчы, і спадар Уладзімір – менавіта такі чалавек. А тым, хто зараз “судзіць” яго, застанецца толькі зайздрасць. Бо ў іх не знойдзецца ні мужнасці, ні годнасці, калі пачнецца сапраўдны суд, дзе яны будуць абвінавачванымі.

Свабоду Уладзіміру Мацкевічу!
Жыве Беларусь!