68-гадовы Мікалай Віцікаў атрымаў 8 месяцаў зняволення за ліст у раённую газету на тэму зменаў у канстытуцыю.
Турэмны тэрмін за пазіцыю ў Беларусі не здзіўляе, і гэтая навіна магла б патануць сярод іншых сумных навінаў. Але ж які чалавек Мікалай Герасімавіч! Ужо калі было зразумела, што термін можна атрымаць нават за стыкер у тэлеграме, чалавек напісаў ліст у газету. Ведаў, што не апублікуюць, але напісаў ўсё роўна. Бо ёсць сітуацыі, калі прыстойныя людзі не могуць маўчаць.
Пачварам патрэбна нашае маўчанне, і той, хто не маўчыць, ламае іх сістэму. Мабыць, рэдактарка газеты ‘Маяк’, нейкая цётка з начосам, апошнія 27 гадоў публікавала навіны пра надоі і візіты лукашэнкі ў калгасы, і сэнс усіх гэтых тэкстаў быў адзіны: не будзе вам перамен, ніколі не будзе. Але ж аднойчы пенсіянер з Церухі дасылае ліст у газету, і цётка разумее, што перамены не спыніць, бо яны ўжо пачаліся.
Свабоду Мікалаю Віцікаву!
Перамены непазбежныя дзякуючы такім, як ён.
Жыве Беларусь!