Сёння – дзень медработніка.Эпідэмія амаль што скончылася, але нашы медыкі па-ранейшаму як салдаты на…

Сёння – дзень медработніка.

Эпідэмія амаль што скончылася, але нашы медыкі па-ранейшаму як салдаты на фронце, толькі ва ўмовах недахопу боепрыпасаў і пад пагрозай здрады камандавання.

Прыватную медыцыну абрабавалі, дзяржаўная разбураецца. Не хапае лекаў ва усіх сферах (аспірын яшчэ ёсць, але ж знікаюць, напрыклад, рэчывы для хіміятэрапіі), не хапае дактароў, бо хто сядзіць, а хто з’ехаў пад пагрозай турмы.

І не гледзячы ні на што, медыкі працягваюць працаваць. Бо медыцына – гэта не палітыка, гэта жыцці людзей. І як салдаты, што абараняюць мірных жыхароў, медыкі не могуць скласці зброю.

Шаноўныя медыкі! Мы віншуем вас і жадаем, каб хутчэй надыйшлі перамены, пра якія ўсе мы марым, і на працы вы б маглі проста дапамагаць людзям, атрымліваючы за гэта грошы і павагу ад дзяржавы.

Дзякуй медыкам!
Жыве Беларусь!