Мікола Статкевіч
“Сёння чамусьці прыгадаўся матэрыял, прачытаны ў Інтэрнэце недзе ў 2019 г. ці на пачатку 2020 г. Там пра Чылі. Болей за 20 чалавек былі асуджаныя да турмы (мінімальна – на 23 гады) за забойствы пасля катаванняў у 1973 годзе вядомага чылійскага паэта. Гледзячы па ўсім, асуджаныя належылі да сілавых структур і пасля захопу ўлады Піначэтам ўдзельнічалі ў масавых зачыстках. Цікава тут тое, што іх знайшлі праз 46 гадоў пасля злачынства.
Спрабую ўявіць іх тагачасных. Зусім маладыя, лічаць сябе крутымі, урываюцца ў кватэры, выцягваюць адтуль гэтых напалоханыя цывільных. Вераць, што бароняць Чылі ад камуністаў і Масквы – людзі часта вераць чаму заўгодна, калі гэта абяцае ім прыемны і бяспечны занятак. Упэўненыя ў беспакаранасці, бо іх праціўнікі бяззбройныя, а за спіной іх правадыра Піначэта – магутная Амерыка.
А потым, ужо ў сярэднім узросце, яны даведваюцца, што за іхнімі калегамі пачалі прыходзіць. І вось апошнія дзесяцігоддзі яны чакаюць, ці прыйдуць за імі. Кожны дзень.
Цяпер чакаць будуць іх унукі, праўнукі – ці даведаліся іх аднакласнікі, аднакурснікі, калегі па працы, што яны – нашчадкі катаў. І гэтае чаканне будзе цягнуцца не адно пакаленне, бо ў Інтэрнэце нічога не згубіцца, не забудзецца. Вось такія думкі былі сёння.

10.10.21. СІЗА N3