Але вось нядаўна ад некалькіх гісторыкаў пачуў іншую аналогію, магчыма, сапраўды больш блізкую нам – Лівонская вайна.
Другая палова XVI ст. Маскоўскі цар Іван Грозны раптам вырашае адцапаць сабе Інфлянты. І вы не паверыце, якія былі на тое прычыны: крыўда на заключаную ваенную дамову паміж ВКЛ і Лівоніяй, а таксама… А таксама абарона рускамоўнага/праваслаўнага насельніцтва Лівоніі.
Так так, пашырэнне НАТО і вечнарускамоўнапакрыўджаныя. Карацей, інфармацыйным метадычкам у Расіі 500 год. У пэўным сэнсе, гістарычная каштоўнасць.
І планаваў Грозны толькі зайсці папужаць, а па выніку, завіс там на 16 год.
Сама вайна вартая асобнай размовы, але тут звернем увагу толькі на адзін момнат.
Разруха і голад, якія наступілі ў Масковіі пасля вайны (гэта пры тым, што на яе тэрыторыі адбывалася мінімальная частка ўсіх вайсковых дзеянняў) была настолькі катастрафічная, што ў народзе для таго крызісу нават слова асобнае прыдумалі – Поруха.
Поруха – гэта быў шматгадовы капец усёй паўночна-заходняй Масковіі, які ледзьве не завершыўся знішчэннем дзяржавы пад час Смуты пачатку XVII ст.
Але не завершыўся, не дажалі крыху. — Беларускі Бабілон
@narodnaya_hramada