Сёння ў Польшчы адзначаюць Мікалайкі. У Беларусі раней не было Дзеда Мароза, а быў святы Мікалай.— …

Сёння ў Польшчы адзначаюць Мікалайкі. У Беларусі раней не было Дзеда Мароза, а быў святы Мікалай.

— А чаму не Дзед Мароз?
— Бо не было тады ніякага Дзеда Мароза. Яго Саветы прыдумалі.

У Польшчы Мікалайкі адзначаюцца 6 снежня, і яно з’яўляецца вельмі папулярным святам у краіне. Традыцыя свята бярэ пачатак ад сярэднявечных часоў. Жыццё святога Мікалая (Mikołaj), Мікалая Цудатворца, ахутана мноствам легенд. Паводле некаторых крыніц, ён нарадзіўся паміж 280 і 286 гадамі нашай эры, быў абраны біскупам у 300-м годзе і памёр 6 снежня 350 года. Ён лічыцца апекуном мараплаўцаў і дзяўчат на выданні.

Традыцыя дарыць падарункі ў ноч з 5 на 6 снежня, магчыма, пайшла ад адной легенды пра тое, што Святы Мікалай таемна падкінуў у дом бедняка пасаг для трох яго дачок.

Так гісторыю з Святым Мікалаем успамінаў гродзенскі старажыла Ежы Кежкоўскі:

— Раней дзецям трэба было заслужыць падарункі ад Мікалая: добра сябе паводзіць, слухацца старэйшых. Калі ж паводзіны пакідалі жадаць лепшага, на Мікалайкі можна было застацца без падарункаў або з сімвалічнай гнілы бульбай. Але добрая навіна ў тым, што дзіця мог выправіцца да Каляд. Прыходзіў Святы Мікалай з падарункамі. Не той, якога называюць у нас Дзедам Марозам, а сапраўдны Святы Мікалай. Падарункі неслі анёлачкі. На святы дзеці спявалі песні і Святы Мікалай дарыў ім падарункі. А хто быў непаслухмяным, каля яго бегалі чэрці і пугу яму клалі. Быў сорам і страх».