У Мінскім гарадскім судзе пачынаецца працэс над журналістам Ігарам Ільяшом. Яго абвінавачваюць у “ды…

У Мінскім гарадскім судзе пачынаецца працэс над журналістам Ігарам Ільяшом. Яго абвінавачваюць у “дыскрэдытацыі Беларусі” і ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” за інтэрв’ю незалежным медыям.

Весці працэс прызначаны Сяргей Кацэр, сумна вядомы шматлікімі палітычна матываванымі прысудамі.

Ільяш заставаўся ў Беларусі, каб мець магчымасць спатканняў з жонкай — палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай — і дапамагаць ёй. Яе затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас стрыму з Плошчы Пераменаў. Андрэеву судзілі двойчы і агулам пакаралі страшнымі 8 гадамі 3 месяцамі зняволення.