Слухайце, а ці ёсць хто на машыне, хто заўтра збіраецца на службу? Справа ў тым, што нас запрасілі да сябе ў госці пасля службы браты (і сёстры) з Украінскай абшчыны. Гарбату піць, абдымацца і знаёміцца.Але храм у іх далека – Verkiu g 70. Пешшу ніяк. Толькі на колах. Таму, калі хтосьці будзе з машынай(мі) і […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
З надыходзячым Святам Пяцідзесятніцы: свята Божых Дароў і Сыходжання Святога Духа
З надыходзячым Святам Пяцідзесятніцы! З часоў Старога Запавету – гэта было Свята Божых Дароў. Першарачаткова – свята Божага дару як першага ураджаю. Пасля выхаду Ізраільскага нороду з Егіпту – у пяцядзесяты дзень Усявышні праз Маісея даў ЗАКОН-ТОРУ – сваё святое СЛОВА. У 50-ты дзень пасля Хрыстовага Уваскрасення чалавецтву падаецца ДАР СВЯТОГА ДУХА. Кожны з нас […]
Служба ў капліцы Ўкраінскага дому 4 чэрвеня а 10-й гадзіне, 3 чэрвеня літургіі не будзе
Прывіт!Мы да вас з навінамі! На гэтым тыдні служба зноў будзе ў нядзелю. 4 чэрвеня.І зноў у капліцы Ўкраінскага дому а 10й гадзіне.Адрас – Juozapavičiaus g. 10A (уваход са двара). У суботу – 3 чэрвеня (то бок заўтра) – літургіі ў лютэранскай царкве НЕ будзе. Будзем рады вас бачыць і абнімаць! 10 гадзін раніцы Хто […]
Евангельскае чытанне: забойствы ў імя Бога — прыкмета ілжывай рэлігіі і адсутнасці ведання Бога
З сённяшняга Евангльскага чытання: “Надыхо́дзіць час, калі кожны, хто будзе забіва́ць вас, будзе думаць, што ён слу́жыць Богу;і так будуць рабіць, бо не спазна́лі ні Айца, ні Мяне“ Імкненне да забойства як прыкмета ілжывай рэлігіі.Богу немагчыма служыць гвалтам і забойствам! Калі рэлігія губляе жывое веданне Бога, яна паступова перароджваецца у нешта чалавеканенавісніцкае, хоць і спекулюе […]
Хрыстос-Першасвятар: ролі і значэнне ў нядзелю перад Пяцідзесятніцай у беларускай праваслаўнай традыцыі
Хрыстос-Першасвятар. У нядзелю перад Пяцідзесятніцай заўсёды чтаецца адзін з самых узнёслых тэкстаў Новага Запавету і ў традыцыі ён называецца Першасвятарскай малітвай Хрыста. Што значыць Хрыстос – Першасвятар? Першасвятар – паняцце са Старога Запавету. Якая была фукцыя Першасвятара ў Старым Запавеце? Гэтых функцый фактычна тры: 1. Быць пасярэднікам паміж народам і Богам Яхве 2. Быць Хадайнікам […]
Літургія ў Вільні пачынаецца з Праскамідыі — прыношання хлеба і віна з памінаннем родных
Шаноўныя, наша Літургія заўсёды пачынаецца з ПРАСКАМІДЫІ, што азначае ПРЫНАШЭННЕ. У старажытнасці людзі прыносілі хлеб і віно для служэння Еўхарыстыі, а дыяканы усё гэта прыгатаўлялі да службы. Калі людзі прыносілі свае дары, то перадаючы іх, прасілі памаліцца за сваіх родных, называлі імёны. Так з’явілася традыцыя памінання на праскамідыі. На нашых Літургіях, кожны можа падыйсці да […]
Літургія ў капліцы Украінскага дому 28 мая ў 10:00 з абмеркаваннем арэнды памяшкання
УВАГА Літургія нашага прыходу адбудзецца у НЯДЗЕЛЮ 28.05 у капліцы Украінскага дому. Па адрасу: Juozapavičiaus g. 10A, (уваход са двара). Пачатак Літургіі – 10.00.Пасля Літургіі чаепіцце і абмеркаванне магчымасцей арэнды памяшкання пад нашу царкву і прыходскі дом. Нагадваю, што ёсць варыянт каля Вострай Брамы.Хто жадае малітоўна памянуць сваіх родных, запісвайце імёны ў каментарах.
У суботу 27.05 у лютэранскай царкве не будзе літургіі з-за накладки ў раскладзе
УВАГА У СУБОТУ 27.05 ЛІТУРГІІ У ЛЮТЭРАНСКАЙ ЦАРКВЕ НЕ БУДЗЕ.Нажаль, у нашых братоў лютэран выйшла накладка па раскладу і мы не зможам там сабрацца.
Свята Узнясення: сведчанне пра годнасць чалавечай прыроды
Наша чалавечая прырода у Хрысце Іісусе ўзносіцца на прастол Божай Славы!Найвышэйшае падцверджанне павагі да годнасці чалавечай прыроды кожнага чалавека.
Іісус з’явіўся вучням, паказаў раны і ўзнёсся на неба пасля благаслаўлення
Калі ж яны гаварылі пра гэта, Сам Іісус стаў пасярод іх і сказаў: мір вам.Яны ж, сумеўшыся і спалохаўшыся, думалі, што бачаць духа;а Ён сказаў ім: чаго вы збянтэжаныя і чаму сумненні ўваходзяць у сэрцы вашы?паглядзíце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; дакранíцеся да Мяне і паглядзíце: дух не мае плоці […]