Шчырыя ўсім вітанні!Шаноўныя сябры, сёстры ды браты! Нам трэба рыхтаваць для багаслужэнняў памяшканн…

Шчырыя ўсім вітанні!
Шаноўныя сябры, сёстры ды браты!
Нам трэба рыхтаваць для багаслужэнняў памяшканне для нашай царквы, а таксама прыводзіць у парадак прыходскі дом. Нагадаю, што нашая царква і дом знаходзяцца ў самым сэрцы старой Вільні па вуліцы Хрыста Збаўцы (Išganytojo g. – уваход  Bokšto gatve, 4).
Вялікая просьба! Давайце збяромся у чацвер 22.06 а 18-й гадзіне і крыху папрацуем. Усё адмыем і прыбяром, каб у бліжэйшую Нядзелю 25.06 мы маглі б у гэтым памяшканні адслужыць першую Літургію, адсвяткаваць Нараджэнне Яна Хрысціцеля, а таксама здзейсніць чын асвячэння прыходскага дому.
Калі можна, то напішыце ў каментарах, хто зможа падыйсці.