Усім вітанні! Крыху вярнусь у мінулы тыдзень і распавяду пра маю паездку ў Нямеччыну на Kirchentag 2023! Па-першае, што такое Kirchentag? Гэта агульнанямецкі форум хрысціян Германіі, ў якім прымаюць удзел дзясяткі тысяч чалавек. Гэта рэальна падзея вялікага маштабу, пра якую гавораць усе нямецкія ЗМІ. Хрысціяне Германіі збіраюцца разам, каб зразумець як ідуць справы ў іх […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
У Евангеллі гаворыцца пра мярэжы і пакліканне Хрыста ісці за Ім і будаваць Царкву
Менавіта пра мярэжы узгадваецца сёння і ў Евангеллі. Хрыстос ідзе па берагу мора і кліча за сабою рыбакоў, якія павінны ў гэтым свеце выбудаваць сусветную мярэжу любові, дабра і праўды – Божую Царкву. Яны пачулі кароткае: “Ідзі за Мною!”. Каб пайсці за Іісусам, каб стаць будаўнікамі сусветнай мярэжы любові, ім трэаба было адмовіцца ад стабільнага, […]
Хрысціянскі прынцып: шукаць сувязі з усімі, хто робіць дабро
НЯМА РОЗНІЦІ ХТО РОБІЦЬ ДАБРО! Сёння у літургічным чытанні чуем: “Слава, пашана і мір КОЖНАМУ, хто робіць дабро!… Бо няма перадузятасці у Бога”. Такім чынам у Новым Запавеце сцвярджаецца: Хто б не рабіў дабро – той робіць справу Божую! І тут няма аніякай розніцы веруючы ён ці неверуючы, іншаверац ён ці іншадумец, свой ці чужы. […]
Літургія супольнасці ў Лютэранскай царкве 17 чэрвеня а 9-й гадзіне раніцы ў Вільні
Наступная Літургія нашай супольнасці адбудзецца ў бліжэйшую суботу 17.06. а 9-й гадзіне раніцы у Лютэранскай царкве па адрасу Vokiečių g. 20.Евангельскае чытанне пра пакліканне апосталаў. І чытаем пасланне да Рымлян – адна з найцікавейшых кніг Новага Запавету. Калі жадаеце паўдзельнічаць у Праскамідыі і памянуць сваіх блізкіх за здароў’е ці за ўпакой, прыходзьце крышку раней! У […]
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні атрымала прыходскі дом з памяшканнем для царквы
Дарагія браты і сёстры! Добрая навіна! Маем нарэшце свой прыходскі дом з памяшканнем для царквы! Гэта самае сэрца старой Вільні – Išganytojo g. (вуліца Збаўцы). Уваход у царкву з Bokšto gatve. Суседнія дзверы ад уваходу у беларускую рэстарацыю “1863“. Не пераблытаць! За наступны тыдзень прыдбаем неабходны мінімум для арганізацыі набажэнстваў. І першую Літургію, калі Гасподзь […]
Пачаўся Апостальскі (Пятроў) пост, які працягнецца да 29 чэрвеня па новаюліанскім календары
Шчырыя ўсім вітанні!Хачу нагадаць, што з учорашняга дня мы пачалі Апостальскі (Пятроў) пост. Гэты пост быў вядомы яшчэ з канца ІІІ века. Але, цікавы фактГэты пост быў пастом-кампенсацыяй для тых, хто не посціўся Вялікім постам. З цягам часу, ён стала ўвайшоў у царкоўны календар. Пост будзе доўжыцца да 29 чэрвеня – дня святкавання памяці апосталаў […]
Парафіяне запрашаюцца на службу з айцом Георгіем у Вільні 11 чэрвеня ў 10 гадзін раніцы
Нашы мілыя і дарагія парафіяне! Мы проста хацелі нагадаць, што любім вас. На гэтым тыдні было мала кантэнту, але гэта таму, што мы з айцом Георгіем шмат працавалі. Мы чакаем вас заўтра на службе. Прыходзьце. А калі не атрымоўваецца, то напішыце ў каменты імёны тых, каго трэба памянуць. Да заўтра!(10 гадзін раніцы, Juozapavičiaus g.10A (уваход […]
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні шукае памяшканне для храма і праводзіць службы анлайн
Прывітанне! Мы ўсё яшчэ шукаем памяшканне для нашага храма, а таму абмежаваны ў актыўнасцях, якія маглі бы вам прапанаваць. Таму што, калі ёсць свой храм, то ёсць базавая пляцоўка, на якую можна абапірацца. А пакуль нават пра службы – месца і час – мы распавядаем анлайн.Прабачце. Хутка (спадзяемся) гэта скончыцца, і ў нас з’явіцца нармальны […]
Заўтра Літургія ў Трынапальскай царкве ў Дзень Святога Духа
Шаноўныя браты і сёстры! Заўтра у Дзень Святога Духа у Трынапальскай царкве Verkių g. 70 а 9-й гадзіне адбудзецца Літургія, якую узначаліць мітрапаліт Оўлускі Ілія (Фінляндская царква КП). Запрашаем!
Шукаем кіроўцаў для паездкі на службу і сустрэчу з Украінскай абшчынай у Вільні
Слухайце, а ці ёсць хто на машыне, хто заўтра збіраецца на службу? Справа ў тым, што нас запрасілі да сябе ў госці пасля службы браты (і сёстры) з Украінскай абшчыны. Гарбату піць, абдымацца і знаёміцца.Але храм у іх далека – Verkiu g 70. Пешшу ніяк. Толькі на колах. Таму, калі хтосьці будзе з машынай(мі) і […]