Дарагія сябры, сёстры ды браты! У нядзелю святкуем наш Прастольны фэст – памяць прападобнага Лявонція Віленскага У гэты дзень будзе адна супольная беларуска-ўкраінская Літургія – 10.30. Пасля Літургіі – сябрына з пачастункамі, тортам і віном! Заўтра у суботу 27.09 па-першае сустракаемся на Ефрасінеўскіх могілках могілках на талаку па прыбіранню беларускіх пахаванняў 14.30 пры ўваходзе на […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
405 год таму, 24 верасня 1620 года, у Вільні памёр праваслаўны манах, пісьменнік, адзін з пачынальн…
405 год таму, 24 верасня 1620 года, у Вільні памёр праваслаўны манах, пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускага сістэматычнага багаслоўя і ўраджэнец Брэстчыны Лявонцій Карповіч. Нарадзіўся 8 красавіка 1580 года ў сям’і святара ў Пінскім павеце (цяпер Брэсцкая вобласць). Вучыўся, верагодна, у школе пры Ляшчынскім манастыры і ў Віленскай брацкай школе. Стаў стваральнікам і першым архімандрытам […]
25 верасня 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча!Беларускі праваслаўны п…
25 верасня 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча! Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхата ў Вільні запрашае на талаку і экскурсію на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19), каб ушанаваць памяць вядомага багаслова і настаўніка, дырэктара Віленскай беларускай гімназіі. У яго вучыліся «Закону Божаму» Наталля Арсеннева, Максім Танк і многія іншыя выбітныя беларусы. […]
Дзякаваць, Госпаду! Мы прычакалі нашай чарговай нядзельнай сустрэчы у Хрысце! Заўтра Літургія ў наша…
Дзякаваць, Госпаду! Мы прычакалі нашай чарговай нядзельнай сустрэчы у Хрысце! Заўтра Літургія ў нашай царкве а 10.30 (Bokšto g.4)! Чытаем Евангелле пра нясення Крыжа!
Заўтра 14.09 – Свята Узвышэння святога Крыжа Гаспода Іісуса! Крыж Хрыста узвышаецца як знак ахвярнай…
Заўтра 14.09 – Свята Узвышэння святога Крыжа Гаспода Іісуса! Крыж Хрыста узвышаецца як знак ахвярнай любові Бога да нас, як знаменне Праўды, як сімвал перамогі над злом і смерцю. Запрашаем усіх на Літургію ўшанавання Крыжа Госпада Іісуса! Служба пачнецца а 10.30 у нашай беларускай царкве па адрасе: Bokšto gatvė 4.Пад час службы будзем дзякаваць Нябеснаму […]
Дарагія сябры, заўтра святая Нядзеля – штотыднёвы ўспамін Хрыстовага Уваскрасення. І заўтра ж мы свя…
Дарагія сябры, заўтра святая Нядзеля – штотыднёвы ўспамін Хрыстовага Уваскрасення. І заўтра ж мы святкуем ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗІЦЫ! Святочная Літургія на гонар Нараджэння Дзевы Марыі пачнецца а 10.30 у нашай царкве па адрасу Bokšto g. 4. Прыйдзем жа на Дзень Нараджэння Багародзіцы з падарункамі! Прапаную кожнаму з нас зрабіць у гонар Яе Святога Нараджэння адну […]
Сёння ў 18:00 у нас вячэрня.А заўтра ў 10:30 – літургія. Не пераблытайце: калі прыйдзеце а 18:00 заў…
Сёння ў 18:00 у нас вячэрня. А заўтра ў 10:30 – літургія. Не пераблытайце: калі прыйдзеце а 18:00 заўтра, то хутчэй за ўсё вы сустрэнеце пустую царкву і злёгку здзіўленага бацюшку. Чакаем
Заўтра 31.08 – апошняя летняя Нядзеля перад пачаткам школьнага года.У нашай беларускай царкве (Bokšt…
Заўтра 31.08 – апошняя летняя Нядзеля перад пачаткам школьнага года. У нашай беларускай царкве (Bokšto g.4) а 10.30 адбудзецца Літургія і малітва дабраславення школьнікаў, настаўнікаў і студэнтаў на новы навучальны год. Запрашаем дзяцей, бацькоў і настаўнікаў!
Сёння дзень пакутніцкай смерці ад рук Ірада – Божага прарока і Прадвесніка Яна Хрысціцеля.Гэта, бада…
Сёння дзень пакутніцкай смерці ад рук Ірада – Божага прарока і Прадвесніка Яна Хрысціцеля.Гэта, бадай, найбольш вядомы ў гісторыі вязень сумлення і палітычны вязень. Сведка Божай праўды, які гіне ад рук Ірада. Гэты дзень, найбольш пасуе для таго, каб памаліцца за ўсіх, хто загінуў ад рук рознага кшталту ірадаў і за тых, хто падобна да […]
Дарагія сябры!Не прапусціце нашы сустрэчы ў храме:Сёння ў 18:00 збіраемся на вечарню. Кажуць, што ве…
Дарагія сябры!Не прапусціце нашы сустрэчы ў храме: Сёння ў 18:00 збіраемся на вечарню. Кажуць, што вечарам малітва гучыць асабліва цёпла. Вось і праверым разам А заўтра ў 10:30 будзе Літургія. Лепшы спосаб пачаць нядзелю – не з кавы, а з супольнай малітвы (хаця пасля каву таксама ніхто не адмяняў). Прыходзьце самі і бярыце з сабой […]