Сёння адзначаецца дзень памяці хрысціянскага манаха і святога V стагоддзя — Герасіма ІарданскагаГер…

Герасім Іарданскі — хрысціянскі манах і святы V стагоддзя. Ён нарадзіўся ў правінцыі Лікія (сёння тэрыторыя Турцыі) у заможнай сям’і. У маладым узросце абраў манаскае жыццё і некаторы час жыў у Фіваідскай пустыні ў Егіпце. Быў багатым купцом, але пасля цяжкай хваробы пакінуў свецкае жыццё і стаў манахам.
Пэўны час Герасім знаходзіўся пад уплывам вучэння манафізітаў, аднак пазней пад уздзеяннем святога Еўфімія Вялікага адмовіўся ад гэтых поглядаў, вярнуўся да праваслаўнага вучэння і пакаяўся ў сваёй памылцы.
Памёр Герасім каля 475 года.
Шырока вядомая легенда пра сустрэчу святога з львом. Аднойчы на беразе Іардана да Герасіма падышоў леў з распухлай лапай, у якую ўвайшла калючка. Манах выцягнуў калючку, ачысціў рану і перавязаў яе. Пасля гэтага леў застаўся жыць каля манастыра і хадзіў за святым, як верны спадарожнік.
Менавіта гэтая гісторыя стала асновай іканаграфіі: святога Герасіма звычайна малююць разам з львом.
Каля горада Ерыхон да сёння існуе грэчаскі манастыр святога Герасіма. Ён знаходзіцца побач з месцам, дзе калісьці была заснаваная лаўра святога.
З манастыром звязана і яшчэ адна хрысціянская традыцыя. Паводле яе, падчас уцёкаў ад цара Ірада Марыя, Юзаф і немаўля Ісус знайшлі тут прытулак у пячоры. Сёння на гэтым месцы ў манастыры знаходзіцца падземная капліца.