Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мова Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных, усіх Анёлаў і Арханёлаў. – У гэты дзень да нас у парафію з канцэртам прыязджае спадар Сяргей Доўгушаў, […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
5 лістапада 1997 года не стала пісьменніка, перакладчыка і праваслаўнага святара Святаслава Каўша — …
5 лістапада 1997 года не стала пісьменніка, перакладчыка і праваслаўнага святара Святаслава Каўша — сына святара Аляксандра і брата Зоі. Нарадзіўся 25 снежня 1916 года ў расійскай Разані ў сям’і беларускіх бежанцаў ад Першай сусветнай вайны з Вілейскага павета. Бацька — праваслаўны святар Аляксандр Коўш, сястра — вядомая віленская беларуская актывістка Зоя Коўш. Вучыўся ў […]
1 лістапада 1937 года ва ўнутранай турме НКУС быў расстраляны праваслаўны епіскап і ўраджэнец вёскі …
1 лістапада 1937 года ва ўнутранай турме НКУС быў расстраляны праваслаўны епіскап і ўраджэнец вёскі Старая Рудня (сёння Жлобінскі раён) Філарэт (Феадосій Раменскі). Служыў сакратаром епархіяльнага вучылішчнага савета ў Мінску. У 1916–1917 гадах быў памочнікам Аляксандра Панова, інспектара Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 года выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі і іншых навучальных установах. У 1921 […]
Дзяды – дзень памяці і малітвы за продкаў. Час сустрэчы, “бо ў Бога няма мёртвых”. Заўтра у суботу 1…
Дзяды – дзень памяці і малітвы за продкаў. Час сустрэчы, “бо ў Бога няма мёртвых”. Заўтра у суботу 1.11 а 10.30 служым ЗАЎПАКОЙНУЮ ЛІТУРГІЮ і Паніхіду. Пасля храмавай малітвы накіруемся на Ефрасінеўскіх могілкі і там таксама адслужым Паніхіду. Наведаем беларускія магілы і памянём спачылых. Хто не можа быць на Літургіі, можаце пакінуць імёны для памінання […]
Дарагія парафіяне! Сёння увечары Святой Еўхарыстыяй адзначаем памяць Беларускіх новамучанікаў – свят…
Дарагія парафіяне! Сёння увечары Святой Еўхарыстыяй адзначаем памяць Беларускіх новамучанікаў – святароў, манахаў, вернікаў, якія былі забітыя камуністамі. Разам з тым будзем памінаць усіх ахвяр чырвонага тэрору у Беларусі: навукоўцаў, літаратараў, сялян… Пачатак службы а 18.30 Bokšto gatvė 4. Разам з тым святкуем памяць Вялікамучаніцы Параскевы-Пятніцы і мучаніцы Анастасіі Рымлянкі. Дарэчы, ў храме св. Параскевы […]
20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне (сёння Жлобінскі раён) нарадзіўся будучы праваслаўны святар і …
20 кастрычніка 1837 года ў Стрэшыне (сёння Жлобінскі раён) нарадзіўся будучы праваслаўны святар і прапаведнік Іаан Кармянскі (у свеце — Іван Гашкевіч). Паходзіў з вядомага святарскага роду, які паходзіць з Гетманшчыны. Бацька служыў у Пакроўскай царкве Стрэшына. Іван атрымаў духоўную адукацыю ў Магілёўскай семінарыі, якую скончыў у 1859 годзе. Пасля навучання служыў псаломшчыкам у Агародні […]
18 кастрычніка 1991 года памёр перакладчык, паэт, праваслаўны святар і ураджэнец вёскі Радунь (сённ…
18 кастрычніка 1991 года памёр перакладчык, паэт, праваслаўны святар і ураджэнец вёскі Радунь (сёння Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) Пятро Бітэль Нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года. ў сям’і паштальёна. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю ў 1931 […]
Нядзеля – дзень УВАСКРАСЕННЯ І УВАСКРАШЭННЯ! Хлопчык з Наіна вяртаецца жывым да сваёй маці, а Хрысто…
Нядзеля – дзень УВАСКРАСЕННЯ І УВАСКРАШЭННЯ! Хлопчык з Наіна вяртаецца жывым да сваёй маці, а Хрыстос выходзіць з магілы. Радасць поўнага жыцця у Літургіі!!! Пачатак набажэнства а 10.30. Пасля службы – Сябрына. Сёння ў суботу а 18.00 – Вячэрня
Бог – сейбіт. Ён сее ў сэрцы, душы і розум людзей Слова сваёй праўды, любові і дабра. Кожную нядзелю…
Бог – сейбіт. Ён сее ў сэрцы, душы і розум людзей Слова сваёй праўды, любові і дабра. Кожную нядзелю за Літургіяй мы прымаем дар Божага Слова у чытанні Евангелля і ў Святым Прычасці. Заўтра у нядзелю 12.10 служба Святой Еўхарыстыі у нашай парафіі пачнецца а 10.30. Пад час Літургіі будзем чытаць прытчу пра сейбіта. Пасля […]
Хрыстос пасярод нас! Так мы звяртаемся адзін да аднаго на Літургіі.Заўтра, у нядзелю 5.10, адбудзецц…
Хрыстос пасярод нас! Так мы звяртаемся адзін да аднаго на Літургіі.Заўтра, у нядзелю 5.10, адбудзецца наша новая сустрэча з Госпадам Ісусам у Літургіі. Ён ізноў будзе пасяод нас.Пачатак Літургіі а 10.30 у нашай капліцы па адрасе Bokšto gatvė 4.