Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Заўтра 17.08 а 10.30 адбудзецца Святая Літургія ў нашай царкве. За набажэнствам будзем чытаць Еванге…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 17.08 а 10.30 адбудзецца Святая Літургія ў нашай царкве. За набажэнствам будзем чытаць Евангелле пра ацаленне апантанага хлопчыка, пра тое, як Гасподзь Іісус вызваліў чалавека ад дыявальскай сілы. Зло нецерпіць сустрэчы з Боскім святлом. Кожная нашая Літургія – гэта прычасце Богу і Яго нябеснаму святлу, і таму Святая Літургія вызваляе нас ад уплываў зла […]

Шаноўныя сябры, набліжаецца свята Успення Дзевы Марыі – Летні Вялікдзень.Чаму Вялікдзень, калі ўспам…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя сябры, набліжаецца свята Успення Дзевы Марыі – Летні Вялікдзень. Чаму Вялікдзень, калі ўспамінаем смерць Багародзіцы? Гасподзь першай з усяго роду людскога УВАСКРАСІЎ Дзеву Марыю у абноўленай прыродзе, якую прымуць усе верныя пасля усеагульнага уваскрасення. Уваскрэсла Яна, уваскрэснем і мы! У чацвер 14.08 на пярэдадні Свята мы будзем служыць Вячэрню (18.00) з чынам дабраславення хлябоў. […]

Сёння, 9 жніўня, запрашаем вас на вячэрнюю службу.Заўтра раніцай збярэмся на літургію.У гэтыя дні мы…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння, 9 жніўня, запрашаем вас на вячэрнюю службу.Заўтра раніцай збярэмся на літургію. У гэтыя дні мы асабліва ўспамінаем падзеі жніўня 2020 года. Молімся аб будучыні Беларусі, аб тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду, і аб нашых братах і сёстрах, якія цяпер у турмах. Прыходзьце. Будзем разам прасіць у Бога міру, праўды і сілы прайсці […]

Дарагія сябры! Сёння свята СПАСА – адкрыцця ззяння Божай прыроды роду людскому! Свята Хрыстовага Пер…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія сябры! Сёння свята СПАСА – адкрыцця ззяння Божай прыроды роду людскому! Свята Хрыстовага Перамянення! Гасподзь Іісус адкрывае сваю Божую прыроду вучням і напаўняе іх нябесным натхненнем. Гэта той досвед, які ў большай, ці меншай меры можа перажыць і напэўна перажывала кожная шчырая хрысціянская душа. Сёння ўвечары а 18-й гадзіне мы служым Літургію, якая таксама […]

Нядзельная Літургія – сустрэча з Уваскрэслым Хрыстом! Мы прымаем Яго прачыстыя Цела і Кроў. Мы слуха…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Нядзельная Літургія – сустрэча з Уваскрэслым Хрыстом! Мы прымаем Яго прачыстыя Цела і Кроў. Мы слухаем Яго слова. Заўтра прагучыць Евангелле пра цудоўнае насычэнне людзей хлебам. Пачатак Літургіі а 10.30 у нашай беларускай царкве па адрасу Bokšto g.4. Пасля Літургіі – сябрына. Сёння а 18.00 – Вячэрня і Споведзь.

Сёння вечарам сустракаемся ў храме!Дарагія сябры, запрашаем усіх вечарам на літургію. Прычын сабрацц…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння вечарам сустракаемся ў храме! Дарагія сябры, запрашаем усіх вечарам на літургію. Прычын сабрацца адразу некалькі: – Пачынаецца пост – час цішыні, унутранага абнаўлення і вяртання да сябе.– Успамінаем Макавейскіх мучанікаў – тых, хто застаўся верным праўдзе нават перад тварам смерці.– Па традыцыі будзем асвячаць ваду – можна прыносіць посуд, каб узяць ваду дадому. Служба […]

Заўтра 27.07. у Нядзелю памяць Вялікамучаніка і цалебніка Панцяляімана. Таксама заўтра адзначаем пам…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 27.07. у Нядзелю памяць Вялікамучаніка і цалебніка Панцяляімана. Таксама заўтра адзначаем памяць нашай беларускай святой – прападобнай Манефы Гомельскай.Святочная Літургія пачнецца а 10.30 Bokšto g.4. Пасля Літургіі – сябрына.

Шаноўныя сябры, запрашаем заўтра ў Нядзелю раздзяліць Хрыстовую Чашу і з’яднацца з нашым Госпадам у …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя сябры, запрашаем заўтра ў Нядзелю раздзяліць Хрыстовую Чашу і з’яднацца з нашым Госпадам у Святой Літургіі! Пачатак службы а 10.30. За Літургіяй чытаем Евангелле пра ацаленне спаралізаванага, у якім Іісус прама сведчыць пра сваю Боскасць. Пасля Літургіі – сябрына. Сёння ў суботу 19.07. а 18й гадзіне будзе служыцца Вячэрня, на якой мы ўслаўляем Хрыста […]