Да 100-годдзе Васіля Быкава. “Паслухайце кранальны выступ Васіля Быкава на 85-ых угодках абвяшчэньня незалежнасьці БНР”, — прапаноўвае WARTA. “Дарагія беларусы, шаноўныя нашы госьці! 85 гадоў таму ў слотны й шэры дзянёк на зачыне вясны беларусы зьдзейсьнілі цуд. Не, яны не панішчылі ворагаў, не вызвалілі краіну, не дамагліся свабоды, – але яны запалілі кволую сьвечку надзеі. […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Ліцэю БДУ надалі імя Фелікса Дзяржынскага
Ліцэю БДУ надалі імя Фелікса Дзяржынскага https://nashaniva.com/345079 Без VPN — па гэтай спасылцы. Чытайце таксама: Біяграфія Дзяржынскага больш натхняе на бунт, чым на «ахраніцельства»
Дзень медработніка: падзяка сапраўдным медыкам, якія змагаліся з эпідэміяй і рэпрэсіямі
А давайце ў дзень медработніка падзякуем усім сапраўдным медыкам. Тым, хто змагаўся з эпідэміяй без дапамогі ад дзяржавы. Тым, хто ратаваў параненых у жніўні 2020 г. Тым, хто разам з іншымі беларусамі выходзіў на маршы. Тым, хто дасылаў інфармацыю журналістам і выкрываў забойствы і катаванні. Тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій. Тым, хто, нягледзячы на небяспеку, […]
Беларускія выпускнікі святкавалі, але іх чакае цяжкі год і змены ў адукацыі
Учора беларускія выпускнікі святкавалі, пілі набытае загадзя шампанскае, танчылі, слухалі настаўленні бацькоў і настаўнікаў. Але год іх чакае цяжкі. Няма ўпэўненасці, няма больш ніякіх “ВНУ мары”. З БДУ звольнілі за апошнія гады 500 супрацоўнікаў, толькі гістфак страціў пятую частку персаналу! БДУІР ператвараецца ў філіял ліцэя МУС. Ва ўсіх універсітэтах кіруюць ідэолагі і ябацькі. Якія веды […]
Літоўскую грамадзянку Алену Романаўскі асудзілі ў Беларусі за шпіёнства
Сябры, а вы таксама ад замежнікаў (дарэчы, нават ад бліжэйшых суседзяў) чулі адныя і тыя ж стэрэатыпы пра Беларусь? Мінск – вельмі чысты горад. Дарогі добрыя, дранікі смачныя, парадак ва ўсім, на палях нешта расце, прыгажосць! Мабыць, добрым людзям, якія цэняць дранікі і чысціню, будзе цікава даведацца, што акрамя тысяч беларусаў у самых чыстых (насамрэч […]
Прапагандысты рэкламавалі інтэрв’ю Дар’і і Паліны, але гледачы іх ігнаравалі
Прапагандысты так старанна рэкламавалі “інтэрв’ю” Дар’і, як і раней “інтэрв’ю” Паліны, а ў выніку ніхто іх не паглядзеў. І незалежныя смі, і гледачы выбралі найлепшы шлях: не даваць слова катам, не трансляваць здзекі, бо гэта тое, што катам патрэбна. Ім патрэбна публіка. Пацукам вельмі хочацца, каб жанчыны, якіх шантажуюць дзецьмі, сказалі нешта на камеру? Няхай. […]
Малады польскі салдат Матэвуш Сітэк памёр у шпіталі пасля паранення на мяжы з Беларуссю
Матэвуш Сітэк, малады польскі салдат, паранены на мяжы з Беларуссю, памёр у шпіталі. Дваццаць адзін год. Мары, планы на будучыню… І ў адзін момант нічога няма. Фармальна ён забіты нейкім безыменным мігрантам, але мігрант быў толькі інструментам. Мы ўсе ведаем сапраўднага забойцу. Польшча не першы раз церпіць ад яго дзеянняў: ён знішчае польскія могілкі, пераследуе […]
Інфармацыя пра развод з’явілася адначасова з відэа ад прапананды, сцвярджаюць у суполцы
Ай, як жа “выпадкова” з’явілася інфармацыя пра развод, адначасова з “кіно” ад прапананды, вось гэта супадзенне! Лёгка маніпуляваць маці: скажы, што трэба, ці ніколі не ўбачыш дзіця. Паліна доўга трымалася – не вытрымала. Але ўсё адно яе падманулі. Ну хоць зразумела, што ўвесь гэты цырк дакладна не для Ігара. І добра. А пачварам, якія катуюць […]
Прапагандысты анансавалі выхад пакаяльнага інтэрв’ю з палітзняволенай Дар’яй Лосік
Прапагандысты анансавалі выхад «пакаяльнага інтэрв’ю» з палітзняволенай Дар’я Лосік У ягоным анонсе трапіла жоўтая бірка Дар’і, згодна з якой, яна павінна выйсці на волю 1 жніўня 2024-га году. Сцвярджаецца, што палітзняволеная сама захацела даць інтэрв’ю, каб «з першых вуснаў расказаць праўду пра сябе і пра тое, што з ёй зрабілі».
Падтрымка Дар’і і Ігара Лосікаў нягледзячы на плёткі пра развод і катаванні ў зняволенні
Кажуць, Дар’я Лосік развялася з Ігарам. Усялякае бывае, і самае вялікае каханне часам праходзіць, але. Аформіць любыя дакументы за кратамі – гэта прайсці ўсе кругі пекла па некалькі разоў, асабліва для палітзняволенай, а тут без праблем атрымалася. І плётка ідзе нібыта з атачэння Ігара (з Ігарам няма ніякай сувязі, і камунікаваць з ім нельга нават […]