Прапагандысты так старанна рэкламавалі “інтэрв’ю” Дар’і, як і раней “інтэрв’ю” Паліны, а ў выніку ні…

Прапагандысты так старанна рэкламавалі “інтэрв’ю” Дар’і, як і раней “інтэрв’ю” Паліны, а ў выніку ніхто іх не паглядзеў. І незалежныя смі, і гледачы выбралі найлепшы шлях: не даваць слова катам, не трансляваць здзекі, бо гэта тое, што катам патрэбна. Ім патрэбна публіка.

Пацукам вельмі хочацца, каб жанчыны, якіх шантажуюць дзецьмі, сказалі нешта на камеру? Няхай. Але праглядаць гэта будзе пракурор у свабоднай Беларусі. Як сведчанне злачынстваў рэжыму. А кожнае прыгадванне такога “інтэрв’ю” мусіць мець толькі адзін вынік: усеагульная падтрымка чалавеку, якога ці якую пачвары вырашылі зняважыць.

Свабоду Дар’і Лосік!
Свабоду Паліне Шарэнда-Панасюк!
Жыве Беларусь!