А давайце ў дзень медработніка падзякуем усім сапраўдным медыкам. Тым, хто змагаўся з эпідэміяй без …

А давайце ў дзень медработніка падзякуем усім сапраўдным медыкам. Тым, хто змагаўся з эпідэміяй без дапамогі ад дзяржавы. Тым, хто ратаваў параненых у жніўні 2020 г. Тым, хто разам з іншымі беларусамі выходзіў на маршы. Тым, хто дасылаў інфармацыю журналістам і выкрываў забойствы і катаванні. Тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій. Тым, хто, нягледзячы на небяспеку, застаецца ў краіне і працягвае ратаваць людзей. Дзякуй вам, сябры!

Нажаль, мы даведаліся, што ёсць у нас і несапраўдныя медыкі. Чыноўнікі ад медыцыны, якія лячылі covid хакеем і прамовамі лукі; кіраўнікі, што звальнялі супрацоўнікаў за пазіцыю; турэмныя лекары, што ўдзельнічалі ў катаваннях. У вас, спадары пацукі, ніякага свята сёння няма, бо несапраўдныя. І так, мы пра вас памятаем. Але на шчасце, вас нават не 3%, а менш.

Дзякуй, медыкі!
Жыве Беларусь!