Але ўзгадайце (ну добра, выпускнікі не ўзгадаюць, але могуць спытаць у бацькоў), што было з адукацыяй падчас краху СССР. Студэнты кідалі навучанне. Выкладчыкі бралі вялізныя торбы ў клетачку і ішлі гандляваць на Камароўку. Людзі беглі з навукі і ВНУ. З’язджалі. Бо вышэйшая адукацыя ў адзін момант страціла сэнс. Шмат чаго страціла сэнс, абясцэнілася. Але, нягледзячы ні на што, жыццё неяк наладзілася. Жыццё заўсёды наладжваецца, калі знікае прычына разрухі.
Моладзь губляе гэтыя гады, але мы ўсе губляем іх зараз: хто ў турме, хто на волі страціў працу, хто з’ехаў і пачынае жыццё нанова. Але дні, калі дзеці завяршаюць важны этап і думаюць пра будучыню, – добрыя дні, каб нагадаць: будучыня заўсёды надыходзіць, а краіны і грамадствы аднаўляюцца. І Беларусь, атрымаўшы свабоду, адновіцца. На нашых вачах і нашымі сіламі.
Свабоду адукацыі! Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!