Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Царква ўшаноўвае прарока Данііла і трох святых юнакоў 17 снежня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Сёння Царква ўшаноўвае прарока Данііла і трох святых юнакоў Ананію, Азарыю і Місаіла: пра што сведчаць гэтыя загадкавыя постаціАсоба прарока Данііла звязана з аднайменнай кнігай Старога Запавету. А трое юнакоў выступаюць дзейнымі асобамі ў першых раздзелах гэтай кнігі. Кніга Данііла адносіць як самога прарока, так і трох юнакоў, яго сяброў, да часу вавілонскага палону VI […]

110 гадоў з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча, Апостальскага Візітатара беларусаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

110 год з дня нараджэння БІСКУПА ЧЭСЛАВА СІПОВІЧА. =Нарадзiўся Чэслаў Сіповіч 8 снежня (25 лістапада) 1914 г. у в. Дзедзiнка, у парафіі Ідолта, у паўночна-заходнім кутку Беларусі (тады Браслаўскага павета Вiленскай губерні). Паходзіў са шматдзетнай сялянскай сям’і беларусаў-католікаў Вінцука і Ядвігі (з дому Тычкаў) Сіповічаў. Восенню 1928 г. распачаў вучобу ў Друйскай гімназіі пры кляштары […]

Новы выпуск праграмы пра рэлігійныя матывы ў крытычных артыкулах Адама Бабарэкі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Прапануем вашай увазе новы выпуск праграмы Хрысціянства і беларуская літаратура У чарговай частцы цыклу пра Адама Бабарэку разглядаюцца рэлігійныя матывы ў яго крытычных артыкулах. Асаблівая ўвага надаецца аналізу творчасці Змітрака Бядулі і яго духоўным пошукам, дзе Бабарэка адзначае своеасаблівую рэлігійнасць пісьменніка праз абагаўленне прыроды і чалавека. Цікава, што Бабарэка, будучы матэрыялістам, з павагай ставіўся да […]

5 снежня 1517 года Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Іісуса Сірахава

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.ГІСТОРЫЯ КНІГІ СКАРЫНЫ. 5 снежня 1517 года — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Іісуса Сірахава. Выданне пачынаецца тытульным аркушам з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым і другім аркушах даецца «Предъсловие Исуса сына Сирахова в книгу, рекомую Церъковникъ», на 2–4-м аркушах: «…Другая предъмолъва доктора Францъциска Скорины въ книгу Исуса Сирахова». Пасля […]

Разважанні а. Андрэя Крата пра прыход Хрыста і пачатак Адвэнту ў Каталіцкай Царкве

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Рыхтуючыся да прыйсця Хрыста (Ер 33, 14–16) Разважанні а. Андрэя Крата над Святым Пісаннем, якія друкуюцца на старонках газеты Гродзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі “Слова Жыцця”. Каталіцкая Царква лацінскага абраду распачынае сёлета Адвэнт 1The post Рыхтуючыся да прыйсця Хрыста (Ер 33, 14–16) first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/ryhtuyuchysya-da-pryjsczya-hrysta-er-33-14-16.html Рыхтуючыся да прыйсця Хрыста […]

6 снежня 2024 г. грэка-католікі Беларусі ўшаноўваюць свята святога Мікалая з дыспенсай ад посту

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 снежня 2024 г. у царкоўным каляндары свята святога Мікалая, архібіскупа Мір Лікійскіх – яно прыпадае на пятніцу. Вернікі БГКЦ ўрачыста ўшаноўваюць памяць гэтага святога Цудатворцы. З гэтай нагоды Апостальскі Адміністратар БГКЦ – архім. Сяргей (Гаек) удзяляе грэка-католікам у Беларусі агульную дыспенсу ад устрымання ад спажывання мясных страваў. =Хто карыстае з гэтай дыспенсы – павінен […]

Каляндар «Люблю Беларусь» на 2025 год з аўтарскімі малюнкамі і цытатамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Прадстаўляем вам каляндар «Люблю Беларусь» на 2025 год з аўтарскімі малюнкамі і выслоўямі У календары вы знойдзеце актуальныя цытаты на кожны месяц, аўтарскія ілюстрацыі вядомых і невядомых беларускіх храмаў, каляндарную сетку па месяцах на 2025 год, пазнаку асноўных дзяржаўных і хрысціянскіх святаў, а таксама бонус у выглядзе агульнай каляндарнай сеткі на 2026 год на апошнім […]

Перадкалядныя рэкалекцыі ў Мінску 6-8 снежня 2024 у парафіях св. Язэпа і св. Міколы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6-7-8 снежня 2024 ПЕРАДКАЛЯДНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ. =Парафія Прав. Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы у МІНСКУ (вул. Арджанікідзе, 6) ЗАПРАШАЮЦЬ: +ПЯТНІЦА, 6.12.24 – 18:30 Боская Літургія (успамін св. Мікалая), -у 19:15 Рэкалекцыйнае казанне; ++СУБОТА, 7.12.24, -у 18:30 Боская Літургія з рэкалецыйным казаннем (ад 17:00 – нагода да Споведзі); +++НЯДЗЕЛЯ, 8.12.24 -у 10:00 гадз. Боская Літургія з […]

У Парыжы катэдра Нотр-Дам зноў адкрыецца 8 снежня з удзелам арцыбіскупа і прэзідэнта Макрона

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/world/18118-u-paryzhy-z-udzelam-artsybiskupa-yulrysha-i-prezidenta-makrona-katedra-notr-dam-zno-budze-adchynena-paslya-pazharu У Парыжы з удзелам арцыбіскупа Юльрыша і прэзідэнта Макрона катэдра Нотр-Дам зноў будзе адчынена пасля пажару У нядзелю 8 снежня, больш чым праз пяць гадоў пасля разбуральнага пажару, які здарыўся ў парыжскай катэдры Нотр-Дам 15 красавіка 2019 года, святыня зноў будзе пасвячана і адчынена для вернікаў і турыстаў.

Андрэй Крот заклікаў вернікаў быць вернымі Грэка-Каталіцкай Царкве і ўмацоўваць малітоўную еднасьць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У сваім казаньні а. Андрэй Крот заклікаў вернікаў быць вернымі Грэка-Каталіцкай Царкве, не зважаючы на цяжкасьці, якія сустракаюцца на нашым хрысьціянскім шляху, і праз гэта паказваць для сьвету нашую еднасьць і багацьце, якое ёсьць у Каталіцкай Царкве. Важна не зьвяртаць увагу на тое, як шмат нас, трэба пакінуць усе сумневы, як гэта зрабіў апостал Андрэй […]