ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА.
Страсная пятніца, грэч. Μεγάλη Παρασκευή, церк.-слава.Великїй пѧтокъ, лац. Dies Passionis Domini) – пятніца Страснога тыдня, якая прысвечана ўспаміну асуджэння на смерць, хросных пакут і смерці Ісуса Хрыста, а таксама зняццю з крыжа яго цела і пахавання.
Паводле Евангелля, у ноч на Вялікую пятніцу Ісус Хрыстос быў схоплены ў Гефсіманскім садзе. Юдэйскія святары адвялі Месію да Понція Пілата, які асудзіў Хрыста на смяротнае пакаранне. Тады на галаву Збавіцеля надзелі цярновы вянок і ён у адзіночку панёс цяжкі крыж.
Некалькі гадзін Хрыстос пакутаваў на крыжы-
прыкладна з поўдня да трох гадзін дня. У апошнія хвіліны свайго зямнога жыцця ён усклікнуў, што аддае свой дух на волю Бога.
Праз некаторы час Хрыста знялі з крыжа і пахавалі яго цела, загорнутае ў плашчаніцу, у пячоры.