Хрыстос Уваскрос!
Са святам, шаноўныя чытачы! Сёлета ўсе беларускія хрысціяне святкуюць Вялікдзень адначасова і мы шчыра радыя павіншаваць вас усіх разам!
***
Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі,
І хвоі гэтыя, і елі,
Ліхія людзі падабрэлі,
Бо святам Божым ўсюды вее;
З нажом разбойнік не пасмее
Залегчы ў лесе срэдзь дарогі,
Бо і заможны і убогі
Святы Вялікаднік святкуюць
І радасць ў сэрцы сваім чуюць.
Якуб Колас
(“Новая зямля”)