Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

У Іўі прайшла сесія Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пад старшынствам Аляксандра Румака

Грэка-католікі Беларусі #Царква

=У чацвер, 11 снежня 2025 г. у г. Іўе адбылася сесія Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака. =Мерапрыемства пачалося са знаёмства ўдзельнікаў з іўеўскай мячэццю, гісторыю якой прадставіў старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі муфцій Абу-Бекір Шабановіч.=Таксама ў межах таго ж пасяджэння ўдзельнікі азнаёміліся з экспазіцыяй Іўеўскага музея […]

Навукоўцы ўстанавілі дату пабудовы драўлянай Свята-Георгіеўскай царквы ў 1737 годзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Навукоўцы ўстанавілі дакладную дату пабудовы аднаго з знакавых храмаў Беларусі Драўляная Свята-Георгіеўская царква з’яўляецца адной з цэркваў Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ў Слонімскім раёне і знаходзіцца на мясцовых могілках. Раней меркавалася, што помнік драўлянага дойлідства ўзнік у канцы XVIII стагоддзя. І вось супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі правялі дэндралагічны і дэндрахраналагічны аналізы і высветлілі: адзін з знакавых […]

Значэнне вола і асляня ў іконах Нараджэння Хрыстовага па тлумачэнні Бенядыкта XVI

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 28. Адкуль узяліся ў пячоры вол і асляня? Вол и осёл ту суще Творца познают, Рожденому днесь Младенцу хвалу воздают. Радуйся, Марие, Радуйся, Присно Дево Во нетленном Рождестве твоем! Разам з Божым Дзіцяткам, з Марыяй і св. Язэпам, нязменнымі героямі калядак і іконаў з’яўляюцца пастухі, каралі, зорка, а таксама – дамашнія жывёлы — вол […]

Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў пра гісторыю Лошыцкай царквы Прушынскіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Гісторык-архівіст Дзяніс Лісейчыкаў піша пра царкву ў Лошыцы Прушынскіх: “Доўгі час асобнай парафіі грэцкага (рускага) абраду з цэнтрам у Лошыцы не існавала. Жыхары вёскі адносіліся да парафіі Каралішчавіцкай царквы. У Лошыцы з канца 17 ст. існавала драўляная капліца (у 1766 гг. тытул пазначаны як Успення Багародзіцы (альбо ў каталіцкай традыцыі – Унебаўзяцця Панны Марыі).У канцы […]

Убогія яслі як знак надзеі і міласэрнасці ў нараджэнні Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 27. Убогія яслі як знак надзеі для ўбогіх Дзіця спавітае, якое ляжыць у яслях, з’яўляецца знакам прыходу ў свет Збаўцы. Калядка звяртае нашу ўвагу на гэтыя яслі як на знак прыходу Бога да чалавека: У яслях ляжыць, хто ж паспяшыць Спяваць Маленькаму: Ісусу Хрысту, Богу існаму Нованароджанаму? Хто ж гэты «Бог існы» — праўдзівы […]

Шляхта Ашмянскага павета ахвяравала дамініканцам, францысканцам і бернардынцам у 1649–1719 гг.

Грэка-католікі Беларусі #Царква

На якія манастыры ахвяравала шляхта ў Ашмянскім павеце паміж 1649 і 1719 гадамі Пра гэта ў апошнім нумары літоўскага часопіса Istorija піша Wioletta Zielecka-Mikołajczyk, якая прааналізавала 481 завяшчанне шляхты Ашмянскага павета. У большасці выпадкаў не было звестак пра ахвяраванні манастырам. Завяшчанні каталіцкім манастырам сустракаліся ў 24% выпадкаў, уніяцкім — у 9% (ахвяравалі ў асноўным манастырам, […]

Рэвалюцыйная сіла пяшчотнай любові ў нараджэнні Ісуса Хрыста па словах Лукавага Евангелля

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 26. Рэвалюцыйная сіла пяшчотнай любові “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі…” (Лк. 2, 7) Пры больш глыбокім разуменні нас не можа не здзівіць, што ў такім кароткім і лаканічным апісанні Нараджэння Хрыстовага евангеліст Лука выразна згадвае той факт, што Прачыстая Дзева «спавіла і паклала ў яслі» Нованароджанае Дзіця. Аб […]

10 снежня 1948 г. ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якую падтрымлівае Царква

Грэка-католікі Беларусі #Царква

10 снежня 1948 г. Генеральнай Асамблеяй ААН пасля жахаў ІІ сусветнай вайны, дзе “ігнараванне і знявага да правоў чалавека прывялі да варварскіх дзеянняў, якія выклікаюць жах”, была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Царква прыняла яе з павагай, паколькі яна адлюстроўвае “аснову свабоды, справядлівасці і міру ў свеце” праз прызнанне ўнутранай каштоўнасці і роўных, неад’емных правоў […]

Нараджэнне Першароднага Ісуса і яго значэнне ў хрысціянскай тэалогіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень 25. Нараджэнне і з’яўленне Першароднага ў нас і праз нас у свеце «І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе». (Лк. 2, 7) Перш за ўсё разгледзім паняцце «першародны», якім евангеліст Лука назваў Ісуса пры нараджэнні. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў Святым Пісанні ў розных […]

9 снежня католікі візантыйскага абраду святкуюць Зачацце Найсвятой Багародзіцы святой Ганнай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 9 снежня католікі візантыйскага абраду святкуюць Зачацце Найсвятой Багародзіцы святой Ганнай. Звесткі пра Зачацце Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля Якуба, напісанага ў ІІ ст. З гэтага апокрыфа даведваемся, што бацькі Багародзіцы – Якім і Ганна — доўгі час былі бяздзетнымі, што лічылася ганьбай сярод народа. Бо паводле пераканання кожны праведны чалавек павінен быў даць […]