29 сакавіка 2026 году – сьвята Уваходу ў Ерусалім Госпада нашага Ісуса Хрыста Трапар першы (тон 1)….

29 сакавіка 2026 году – сьвята Уваходу ў Ерусалім Госпада нашага Ісуса Хрыста

Трапар першы (тон 1). Каб перад мукаю Тваёю ўпэўніць нас у агульным уваскрасеньні Ты, Хрысьце Божа, узьняў з мёртвых Лазара. Дзеля гэтага мы, як некалі дзеці, трымаем знакі перамогі і Табе, Пераможцу сьмерці, радасна ўсклікаем: «Гасанна на вышынях, блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!»

Трапар другі (тон 4). Пахаваныя з Табою ў хрышчэньні, мы ўдастоіліся вечнага жыцьця ва ўваскрасеньні Тваім, Хрысьце Божа наш, і таму сёньня прыносім Табе песьню хвалы: «Гасанна на вышынях, блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!»

Кандак (тон 6). Хрысьце Божа, што сядзіш на пасадзе ў нябёсах, на зямлі, сеўшы на жарабя, Ты прымаеш хваленьне анёлаў і песьні дзетак, якія ўсклікаюць Табе: «Гасанна на вышынях, блаславёны Той, хто прыходзіць Адама паклікаць!»