У нядзелю, 29 сакавіка 2026 году, у ВЕРБНУЮ НЯДЗЕЛЮ, запрашаем на «Малітоўны перапынак».
Слухаем Божае слова з Евангельля паводле Яна (12:1-18) — пра шчодры дар Марыі ў Бэтаніі, якая рыхтуе Хрыста да пахаваньня, і пра ўрачысты ўваход Госпада ў Ерусалім. Гэтыя падзеі адкрываюць нам шлях да Вялікага тыдня і нагадваюць пра глыбіню Божай любові да кожнага з нас. Дзень, які належыць Госпаду.
Каментар да Божага слова дае грэка-каталіцкі сьвятар, айцец Ян Майсейчык.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-13/
Эпізод 2026.13: Вербная нядзеля: Уваход Госпада ў Ерусалім (Яна 12:1-18) – Беларуская парафія ў Бельгіі
У нядзелю, 29 сакавіка 2026 года, у Вербную нядзелю, запрашаем на «Малітоўны перапынак». Слухаем Божае слова з Евангелля паводле Яна (12:1–18) — пра шчодры дар Марыі ў Бэтаніі, якая рыхтуе Хрыста да пахавання, і пра ўрачысты ўваход Госпада ў Ерусалім. Гэтыя…