Дзень 39. Знайсці Ісуса і ўбачыць Яго “І пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіця, што было пакладзена ў яслях. А ўбачыўшы, паведамілі пра слова, якое ім было сказана пра Дзіця гэтае.” (Лк. 2, 16-17) Вось мэта падарожжа – пастухоў і нашага: Ісус, Божае Дзіця, Уцелаўлёны Бог, спавіты ў пялёнкі і пакладзены ў […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
У Бараўлянах пад Мінскам прэзентавалі афіцыйны рыма-каталіцкі пераклад «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову
https://catholic.by/3/news/belarus/18736-u-bara-lyanakh-pad-minskam-prajshla-prezentatsyya-afitsyjnaga-ryma-katalitskaga-perakladu-na-belaruskuyu-movu-pyatsiknizhzha-majseya У Бараўлянах пад Мінскам прайшла прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу на беларускую мову «Пяцікніжжа Майсея» 20 снежня ў Пастаральным цэнтры імя святога Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася падзея сапраўды гістарычнага маштабу — прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову. Пяцікніжжа — гэта не проста кніга; гэта мост…
Святы Язэп як Настаўнік і Апякун у таямніцы Нараджэння Хрыстовага
Дзень 38. Знайсці святога Язэпа, які адчыняе дзверы “… і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіця, што было пакладзена ў яслях.” (Лк. 2, 16) Разам з Багародзіцай у самым сэрцы таямніцы Нараджэння Хрыстовага прысутнічае св. Язэп. Можна меркаваць, што менавіта яго першым, а не Марыю, сустрэлі пастухі, якія прыбеглі да пячоры. Марыя, як і належыць […]
Дзень 37: Адшукаць Усячыстую Багародзіцу і яе ролю ў гісторыі збаўлення
Дзень 37. Адшукаць Усячыстую Багародзіцу “… і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. … А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.” (Лк. 2, 16-17.19). Набліжаючыся разам з пастушкамі да ясляў, і мы знаходзім тут перш за […]
28-я нядзеля па Сьвятой Тройцы: радавод Ісуса і роля Язэпа ў Божым плане
28-я нядзеля па Сьвятой Тройцы, Сьвятых АйцоўМацьвея 1, 1-25 Сённяшняе Евангелле прадстаўляе нам радавод Ісуса. Для Мацвея было надзвычай важна паказаць, што Ісус не з’явіўся з ніадкуль. Наадварот, Ён прыйшоў з багатай, глыбокай і насычанай гісторыі. Святы Ірынэй кажа нам, што ўцелаўленне адбывалася на працягу доўгага часу, пакуль Бог паступова прызвычайваўся да чалавечага роду. Паглядзіце […]
Дзень 36: Дар вытрываласці на шляху да Ісуса і значэнне вернасці ў духоўным жыцці
Дзень 36. Дар вытрываласці на шляху да Ісуса “Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях.” (Лк. 2, 16) Паміж першым крокам пастухоў, які яны зрабілі насустрач Таямніцы Божага Нараджэння, і тым момантам, калі, як сказана ў Евангеллі, яны «знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля», у святым тэксце стаіць […]
Адкрыццё бэтлеемскіх ясляў на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 15 снежня 2025 года
Адкрыццё бэтлеемскіх ясляў на Плошчы Святога Пятра.=Увечары 15 снежня 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася традыцыйная ўрачыстая цырымонія адкрыцця бэтлеемскіх ясляў і запальвання агеньчыкаў на галоўнай каляднай ёлцы. Яна сабрала шматлікіх вернікаў, пілігрымаў і турыстаў, а таксама дэлегацыі ахвярадаўцаў гэтых калядных сімвалаў.= Удзельнікам цырымоніі былі ўрачыста прадстаўлены калядныя яслі, якія сёлета вырабілі […]
Пастухі спяшаюцца ў Бэтлеем сустрэць Збавіцеля — прыклад духоўнага чакання
Дзень 35. Спяшаемся да ясляў, каб сустрэць нашага Збавіцеля! “…пастухі сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Госпад». Яны пайшлі, спяшаючыся…” (Лк. 2, 15-16). Як хутка пастухі вырушылі ў дарогу! З якім запалам яны ішлі на пошукі Месіі! Гэты іхні парыў, безумоўна, не быў прадыктаваны чыста […]
Хрыстос нясе сапраўдны мір і Божую славу на зямлю праз Нараджэнне Збавіцеля
Дзень 34. Хрыстос нясе сапраўдны мір Раптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі». (Лк. 2, 13-14) Добрая вестка Гасподняга Анёла пра нараджэнне Збавіцеля падхоплівае «вялікае войска нябеснае», якое спявае: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай […]
4-ты дзень на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай Багародзіцы (17 снежня)
4-ты дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫЧастка II ДЗЕНЬ IV (17 снежня) – Ікас 4Пастухі пачулі галасы анёлаў, якія славілі прыйсьце Хрыста ў целе, і пабеглі да Яго, як да Пастыра; убачыўшы, як Ён, быццам беззаганнае Ягнё, спачываў на руках Марыі, уславілі Яе, клічучы: Радуйся, Маці Ягняці і Пастыра! Радуйся, Двор […]