Новаабраны Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы наведаў дом святога Альфонса (Casa San Alfonso) і Г…

Новаабраны Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы наведаў дом святога Альфонса (Casa San Alfonso) і Генеральную курыю рэдэмптарыстаў 13 красавіка 2026 года. Яго суправаджаў архібіскуп Эрбіля ў Іраку, наш сабрат Башар Варда, CSsR.

Новаабраны Патрыярх падзякаваў генеральнаму настаяцелю за гады адданага і руплівага служэння першых рэдэмптарыстаў з Бельгіі, а таксама за іх уклад у жыццё Халдэйскай Каталіцкай Царквы ў Іраку і ў фармацыю святароў, манахаў і вернікаў, уключаючы самога Патрыярха. Патрыярх выказаў спадзяванне, што ў будучыні рэдэмптарысты ўмацуюць місію ў Іраку большай колькасцю сабратоў.

http://cssr.by/naviny/273-chaldei.html