13 красавіка 2026 =35-годдзе АДРАДЖЭННЯ СТРУКТУР КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА ў БЕЛАРУСІ. =+=Роўна 35 гадоў т…

13 красавіка 2026 =35-годдзе АДРАДЖЭННЯ СТРУКТУР КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА ў БЕЛАРУСІ. =+=Роўна 35 гадоў таму, 13 красавіка 1991 года, Святы Айцец Ян Павел ІІ адрадзіў структуры Каталіцкага Касцёла на Беларусі. У гэты час была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у якую ўвайшлі тры дыяцэзіі: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. =+=У гэты ж дзень былі прызначаныя два біскупы: ксёндз Казімір Свёнтэк, які стаў Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і Апостальскім адміністратарам адноўленай Пінскай дыяцэзіі, а таксама ксёндз Аляксандр Кашкевіч, які стаў ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі. =+=Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які з 1989 года з’яўляўся Апостальскім адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў Беларусі, 13 красавіка 1991 года Апостальскай Сталіцай быў прызначаны арцыбіскупам, Апостальскім адміністратарам для католікаў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі Расіі з сядзібаю ў Маскве. ==+==13 кастрычніка 1999 года папа Ян Павел ІІ з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая ахоплівала парафіі ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях Беларусі, заснаваў Віцебскую дыяцэзію, прызначаючы яе першым ардынарыем ксяндза Уладзіслава Бліна. ==+==Сімвалічна і прыгожа, што гэтыя прызначэнні супалі з 13-м днём месяца, датай аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Гэта быў выразны знак часу — знак таго, што Беззаганнае Сэрца Марыі атуляе нас сваёю апекаю і без сумнення ў рэшце рэшт затрыўмфуе. (З Пастырскага Слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага – фрагмент).