У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважаць над рэлігійнымі матывамі ў творчасці Міхася Лынькова.
У цэнтры ўвагі — выразы з Божым Імем, якія гучаць у мове герояў пісьменніка: ад штодзённых зваротаў да старажытных клятваў і нават праклёнаў.
Слухачы пачуюць прыклады з апавяданняў, дзе выкарыстоўваюцца такія словы, як “дальбог”, “прасці Божа”, “даруй Божа”, а таксама даведаюцца пра іх паходжанне і духоўны сэнс.
Асобная ўвага будзе нададзена таму, як гэтыя выразы могуць набываць глыбейшае значэнне ў сучасным хрысціянскім жыцці.