Беларусы на ARTIGIANO IN FIERA! З 29 траўня па 2 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі беларускай дыяспары возьмуць удзел у велізарнай кірмашовай падзеі Artigiano in Fiera — Anteprima d’estate у Мілане! На працягу больш як 15 гадоў дзейнасць там — пад выглядам працы ад імя нашай краіны — манапалізавалі прадстаўніцы прарэжымнай праваслаўнай царквы. Аднак у выніку […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Памер былы палітвязень Валеры Богдан праз 9 месяцаў пасля вызвалення
Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго былога палітвязня Гэта 58-гадовы Валеры Богдан, які адбыў тры гады зняволення за каментары ў інтэрнэце, якімі “абразіў Лукашэнку”. Палітрэпрэсаваны памёр праз 9 месяцаў па вызваленні напачатку году, але пра гэта стала вядома цяпер, — паведамляе “Наша Ніва”. Валеры Богдан нарадзіўся ў Расеі, вучыўся ў Берасцейскім універсітэце, жыў у Берасці […]
Выйшла даследаванне Freelance Journalist Group пра абарону ад вярбоўкі КДБ у Беларусі
«Важна ацэньваць уласныя рызыкі»: выйшла даследаванне, як абараніць сябе ад вярбоўкіБеларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна». Даследаванне праводзілася на аснове аналізу 17 […]
У Варшаве адкрылася выстава здымкаў беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне Яўгена Жураўскага
У Варшаве адкрылася выстава здымкаў беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне Аўтар здымкаў — Яўген Жураўскі з пазыўным «Салам», ваяр палку Каліноўскага. Зь вясны 2023 году Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны здымач. ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/8pdkV
Праблемы легалізацыі беларусаў у Польшчы абмеркавалі на сустрэчы Паўла Латушкі ў МЗС Польшчы
Праблемныя пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы — галоўная тэма сустрэчы Паўла Латушкі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы Падчас сустрэчы ў МЗС Польшчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка прадставіў інфармацыю аб дзейнасці АПК і НАУ ў справе прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні […]
У Варшаве распачалася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету з абмеркаваннем ключавых тэм дыяспары
23 траўня ў Варшаве распачалася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.А сёння падчас сустрэч ўздымаюцца ключавыя тэмы, што сёння хвалююць дыяспару. Пачытайце ў артыкуле “Белсата”, навошта Юліі Юхно (прадстаўніцтва ў Італіі) пашпарт Новай Беларусі, што расказала Ірына МакЛейн (шатландскае прадстаўніцтва) пра падтрымку ад мясцовых футбольных заўзятараў, чаму Аляксандра Мамаева (Славенія) выступае за маўчанне тэлефонаў афіцыйных […]
Павел Латушка: Беларусы замежжа — голас беларусаў, пазбаўленых голаса ў Беларусі
Беларусы замежжа – голас беларусаў, якія сёння пазбаўлены голаса ў Беларусі «Беларусы, якія сёння вымушана пражываюць па-за межамі сваёй Бацькаўшчыны, з’яўляюцца голасам беларусаў, якія сёння ўнутры краіны», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка падчас асноўнага дня IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая праходзіць у Варшаве. «Калі не будзе чутна гэтага голасу, калі мы […]
У Левене прайшоў сімпозіум “Мастацтва супраціву: Беларусь праз пяць гадоў” і прэзентацыя кнігі «Polsslag»
22 траўня ў Левене, Бельгія прайшоў сімпозіум “Мастацтва супраціву: Беларусь праз пяць гадоў”, які быў арганізаваны выкладчыкам Лёвенскага Універсітэта Там прысутнічалі беларускія і бельгійскія музыкі, паэты, мастакі, палітолагі, журналісты, навукоўцы, аналітыкі, студэнты і выкладчыкі… Пасля сімпозіўма, з вялікім поспехам, адбылася прэзентацыя кнігі «Polsslag» Peter Vermeersch . Мяккая сіла музыкі як пераносчык надзеі — гэта менавіта […]
Беларуска атрымала кампенсацыю пасля адмовы Ryanair пусціць дачку з замяняльнікам пашпарта
Беларуска з замяняльнікам пашпарта дабілася кампенсацыі пасля адмовы «Ryanair» У траўні 2024 года беларуска з сям’ёй ляцела на адпачынак у Іспанію, але проста ў аэрапорце не пусцілі на рэйс яе 12-гадовую дачку. Прычынай стаў польскі падарожны дакумент – своеасаблівы замяняльнік пашпарту, для тых, у каго выйшаў тэрмін беларускага. Развязанне гісторыі — чытайце тут
Віншаванне вязням сумлення з Днём народзінаў ад беларусаў Беластока
Дарагія нашы вязні сумлення, віншуем вас з Днём народзінаў. Няхай добрыя справы вяртаюцца да вас у шматразовым памеры, а ўсе вашы пажаданні збудуцца як мага хутчэй. Хай вам грэе душу цёплае вясновае сонейка. З пажаданнямі здароўя і нязломнасці – беларускі і беларусы Беластока #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну