Беларусы замежжа – голас беларусаў, якія сёння пазбаўлены голаса ў Беларусі
«Беларусы, якія сёння вымушана пражываюць па-за межамі сваёй Бацькаўшчыны, з’яўляюцца голасам беларусаў, якія сёння ўнутры краіны», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка падчас асноўнага дня IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая праходзіць у Варшаве.
«Калі не будзе чутна гэтага голасу, калі мы не будзем казаць пра тое, што робіць рэжым Лукашэнкі ў адносінах да беларускага грамадства, рэпрэсуючы беларускі народ, адначасова працуючы ў інтарэсах Расійскай Федэрацыі, гэта можа прывесці да самых негатыўных сцэнарыяў – пазбаўлення дзяржаўнасці Беларусі. Таму роля беларусаў і беларусак замежжа – велічэзная, вельмі важная.
Беларусы таксама самаарганізоўваюцца і дапамагаюць адзін аднаму дзеля таго, каб вырашаць праблемы з лігалізацыяй, дапамагаць палітзняволеным, дабраахвотнікам і іх сем’ям. Гэта салідарнасць, якая асабліва праявілася ў 2020 годзе, шмат у чым захоўваецца менавіта таму, што ёсць актыўная дыяспара.
Важна, што мы тут аб’яднаныя, нягледзячы на розныя пытанні, розныя думкі, але важна, што мы разам думаем і, галоўнае, працуем на незалежную, дэмакратычную Беларусь і дапамагаем беларусам, якія апынуліся ў цяжкіх сітуацыях», – адзначыў Павел Латушка.
@CabinetBelarus