Праблемныя пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы — галоўная тэма сустрэчы Паўла Латушкі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы
Падчас сустрэчы ў МЗС Польшчы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка прадставіў інфармацыю аб дзейнасці АПК і НАУ ў справе прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, а таксама аб перспектывах далейшага прасоўвання гэтай тэмы ў структурах Міжнароднага крымінальнага суда.
У сустрэчы, якая адбылася 27 мая ў МЗС Польшчы, узялі ўдзел спецыяльны прадстаўнік Міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адам Халацінскі, прадстаўнікі і кіраўнікі консульскага дэпартамента, дагаворна-прававога дэпартамента, дэпартамента развіцця МЗС Польшчы і Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы.
Абмеркаваны пытанні, звязаныя з незаконным вывазам украінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь і іх індактрынацыяй, падача заявы Літвы супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН за парушэнне міжнародных абавязацельстваў у сувязі з арганізацыяй незаконнага перамяшчэння мігрантаў праз агульную мяжу.
Прадстаўнік дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Польшчы адзначыў, што польскі бок падзяляе аргументы, выкарыстаныя Літвой пры звароце ў Міжнародны суд ААН. Польскі бок аналізуе сітуацыю з мэтай прыняцця магчымых рашэнняў адносна прававых дзеянняў у юрыдычнай сферы.
Павел Латушка падзякаваў польскаму боку за падтрымку ў пытаннях легалізацыі беларусаў, вымушаных пакінуць тэрыторыю Беларусі. Адначасова прадставіў шэраг праблемных пытанняў, звязаных з знаходжаннем беларусаў у Польшчы:
– стасаванне індывідуальнага разгляду зваротаў грамадзян Беларусі па пытаннях уз’яднання сям’і і непрымянення палажэнняў Дублінскага рэгламенту з мэтай забеспячэння магчымасці уз’яднання сям’яў і наступнага пражывання на тэрыторыі Польшчы;
– адкрыццё рахункаў у польскіх банках для былых палітвязняў, якія выехалі на тэрыторыю Польшчы;
– замена і выдача вадзіцельскіх пасведчанняў грамадзянам Беларусі;
– пенсійнае забеспячэнне грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы;
– садзейнічанне беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Грузіі, ў атрыманні віз для ўезду на тэрыторыю Польшчы і інш.
МЗС Польшчы запэўніў у гатоўнасці накіраваць зварот у Камітэт фінансавага нагляду Польшчы з просьбай урэгуляваць сітуацыю, звязаную з адкрыццём банкаўскіх рахункаў для былых палітвязняў.
Прадстаўніца Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы паабяцала разгледзець перададзеныя матэрыялы, што датычацца канкрэтных беларусаў, у кантэксце непрымянення палажэнняў Дублінскага рэгламенту пры разглядзе пытання аб наданні права на пражыванне на тэрыторыі Польшчы.
Што да сітуацыі беларусаў, якія знаходзяцца ў Грузіі, прадстаўнік консульскага дэпартамента МЗС Польшчы выказаў гатоўнасць разглядаць звароты беларусаў з канкрэтнымі праблемнымі пытаннямі ў індывідуальным парадку.
Павел Латушка праінфармаваў аб дамоўленасці з Міністэрствам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы адносна правядзення ў Варшаве сустрэчы з беларусамі, якія пражываюць у Польшчы. Плануецца, што падчас сустрэчы прадстаўнікі Міністэрства і Упраўлення пенсійнага забеспячэння растлумачаць парадак атрымання пенсій у Польшчы. Плануецца выданне інфармацыйнай брашуры на беларускай мове з тлумачэннямі пенсійнага заканадаўства Польшчы.
Павел Латушка адзначыў важнасць працягу падтрымкі беларускіх незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый і ініцыятыў у сферы культуры, асабліва ва ўмовах спынення фінансавай дапамогі з боку ЗША.
Польскі бок пацвердзіў гатоўнасць працягваць і павялічваць падтрымку беларускіх НДА, грамадзянскіх ініцыятыў і структур грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы. Бліжэйшым часам плануецца агучыць адпаведныя рашэнні.
На сустрэчы прысутнічаў спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, які прадставіў інфармацыю аб праведзеных выбарах спікера і намесніка спікера КР, таксама планы далейшай дзейнасці прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі.