«Важна ацэньваць уласныя рызыкі»: выйшла даследаванне, як абараніць сябе ад вярбоўкіБеларускія журна…

«Важна ацэньваць уласныя рызыкі»: выйшла даследаванне, як абараніць сябе ад вярбоўкі

Беларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Даследаванне праводзілася на аснове аналізу 17 гісторый. 10 з іх атрымалі метадам глыбінных інтэрв’ю з людзьмі, якіх спрабавалі завербаваць спецслужбы. Яшчэ сем былі задакументаваныя «Вясной». Усе яны фіксуюць парушэнні правоў чалавека ды ілюструюць заканамернасці практык вярбоўкі.

• Як і для чаго праводзілася даследаванне?
• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?


Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/118031